Беларуская блаґасфера

Вяртаньне «Шкілета»

Шкілетам празвалі працоўныя Добрускай папяровай фабрыкі машыну па пераробцы папярова‑кардонных адкідаў прадпрыемстваў грамадзкага харчаваньня. У мэтах эканоміі сродкаў частку машыны не набылі, таму яна і нагадвае шкілет нейкай дагістарычнай пачвары. Піша блогер Ляшкоў.

Напісаў назву і падумаў, а чым не сюжэт для кінгаўскага ўрбаністычна‑містычнага жахлівіка. Яму такія сюжэты падабаюцца.

Шкілетам празвалі працоўныя Добрушскай папяровай фабрыцы машыну па пераапрацоўцы папярова‑картонных адкідаў прадпрыемстваў грамадзскага харчаваньня. А менавіта, розныя папяровыя кубачкі, якія зьверху пакрыты паліэтыленавай плёнкай. Вось на гэтай машыне адбываецца працэс вылучэньня паперы і картону ад паліэтылену.

У мэтах эканоміі сродкаў частку машыны не набылі, таму яна і нагадвае шкілет нейкай дагістарычнай пачвары. Пры чым грошай пашкадавалі на механізмы загрузкі, таму працоўныя ХХІ стагоддзя мусяць віламі закідаць сыравіну ў машыну. Вось чаго ў нас дасягнуў «прагрэс»! Акрамя таго, грошай не хапіла на абсталяваньне па захаваньню экалягічных стандартаў на прамысловасьці. Але выраз «не хапіла» нейкі недарэчны. Бо на Шкілеце пыл як пар у лазьні, а грукат нагадвае Байканур. Ну, і вядома, аніякай сістэмы ацяпленьня і зімой тут…аазіс…Антарктыда.

Сюды яшчэ трэба дадаць, што Шкілет вырабляе зашмат адкідаў — паліэтыленавай стужкі. І ў свой час ужо ўзьнікалі праблемы з утылізацыяй тых адкідаў. Вось я і думаў, што Шкілету прыйшоў гамон. Памыліўся. Учора пабачыў знаёмага. Ён мяне расчараваў — Шкілет працуе і паміраць нават ня думае. Росквіт працягваецца.

liashkou_a

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Усе навіны →
Усе навіны

Пошукава-выратавальныя работы ў Кіеве завершаны: загінуў 31 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

«Самае старое» дзіця ў свеце нарадзілася з эмбрыёна, які быў замарожаны 30 гадоў таму3

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы76

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць