Усяго патроху44

«Самае старое» дзіця ў свеце нарадзілася з эмбрыёна, які быў замарожаны 30 гадоў таму

Хлопчык Тадэвуш стаў своеасаблівым рэкардсменам: яго эмбрыён быў замарожаны яшчэ ў 1994 годзе — задоўга да таго, як яго бацькі пайшлі ў пачатковую школу. Як так магло стацца?

Thaddeus Daniel Pierce Тадэвуш Даніэль Пірс Тадеуш Даниэль Пирс
Тадэвуш Даніэль Пірс нарадзіўся з эмбрыёна, які быў замарожаны ў 1994 годзе. Скрын відэа: TechM4-x / YouTube

Як паведамляе The Times, у сям'і 35-гадовай Ліндсі і 34-гадовага Ціма Пірсаў са штату Агаё (ЗША) 26 ліпеня гэтага года нарадзіўся хлопчык Тадэвуш, які развіўся з эмбрыёна, што быў замарожаны ў 1994 годзе.

Гэты эмбрыён быў створаны ў 1990-х гадах падчас працэдуры экстракарпаральнага апладнення (ЭКА) для Лінды Арчард і яе тагачаснага мужа, якія сутыкнуліся з цяжкасцямі зачацця. Тады было створана чатыры эмбрыёны: адзін прывёў да нараджэння дачкі, якой цяпер 30 гадоў, а тры астатнія былі замарожаныя для будучага выкарыстання.

«Я заўсёды вельмі хацела яшчэ адно дзіця. Я называла гэтыя эмбрыёны маімі трыма надзеямі», — падзялілася з выданнем цяпер 62-гадовая Арчард.

Як расказала жанчына, пасля разводу яна атрымала права на захоўванне эмбрыёнаў і з цягам часу даведалася пра магчымасць перадачы іх іншым сем’ям — праз спецыяльныя праграмы, якія часта каардынуюцца хрысціянскімі арганізацыямі. Яе эмбрыёны трапілі ў катэгорыю «цяжка прыстроіць» — звычайна гэта эмбрыёны, што даўно захоўваюцца або маюць меншыя шанцы на паспяховае выношванне.

Ліндсі і Цім Пірсы на працягу сямі гадоў спрабавалі зачаць дзіця, але безвынікова. Яны зарэгістраваліся ў праграме і атрымалі адзін з эмбрыёнаў Арчард.

«Роды былі няпростыя, але цяпер мы абое адчуваем сябе добра. Мы не збіраліся ставіць нейкія рэкорды — проста хацелі мець дзіця. Ён такі спакойны. Мы ў захапленні ад таго, што яго маем», — распавяла Ліндсі.

Для Лінды Арчард гэта таксама быў моцны эмацыйны вопыт: «Гэта ўсё выглядае нерэальна. Мне дагэтуль цяжка паверыць».

Каментары4

  • Жвір
    01.08.2025
    Беларус, гэта не пытаньне, бо няма розьніцы. Галоўнае, што да палёту да Альфы-Цэнтаўра гатовы, а там ніхто ня будзе высьвятляць,..пачнем ізноў будаваць піраміды, як заўжды. Вось, таксама, як некалі й да Зямлі даляцелі, з Тау Кіта, калі ўжо усё там, значыцца, зтачылі ўшчэнт...
    Час бяжыць хутка, трэба пачынаць пакаваць рыштунак, марозіць эмбрыёны, ды зьбірацца ў дарогу. Вы што з сабою возьмеце, з самага важнага ?
  • brave new world
    01.08.2025
    Моц навукі, але гучыць як антыўтопія. Раздаем замарожаных дзяцей, бо зрабілі на запас і шкада выкідаць. Не такую будучыню ўяўляў.
  • Эка
    02.08.2025
    brave new world, для вас "шкада выкідаць", а для кагосьці - шанец стаць бацькамі. Залежыць ад пункту гледжання. 🤷

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

У 2025 у Расіі апублікавалі на 40% больш некралогаў па вайскоўцах, чым у 202410

Жыхары дома ў «Мінск-Свеце»: Тэмпература ў пакоях — ніжэй за 18 градусаў, спім пад дзвюма коўдрамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць