Грамадства1919

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў паведаміў у інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1», што перамовы паміж Беларуссю і ЗША працягваюцца і абодва бакі рыхтуюць нейкія новыя крокі.

Валянцін Рыбакоў

Рыбакоў заявіў, што цяпер ідуць кансультацыі з прадстаўнікамі амерыканскіх уладаў. Працэс, маўляў, не такі хуткі, як хацелася б, але ён праходзіць плённа і стабільна.

«Працэс працягваецца. Мы ў пастаянным кантакце з прадстаўнікамі Дзярждэпартамента, Адміністрацыі прэзідэнта ЗША, Савета нацыянальнай бяспекі. Працягваюцца кансультацыі, перамовы. Рыхтуюцца чарговыя крокі з абодвух бакоў. Усё вельмі плённа развіваецца. Проста з улікам бурных падзей ва ўсім свеце і вялікай занятасці ўсіх уцягнутых не так хутка ідзе працэс, як хацелася б. Але магу вас запэўніць, што ён ідзе», — сказаў дыпламат.

Падчас сустрэчы з кіраўнікамі беларускіх дыпламатычных ведамстваў 31 ліпеня Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што менавіта Валянцін Рыбакоў з’яўляецца адказным за перамовы з амерыканскім бокам, падкрэсліўшы, што важна, каб былі сустрэчныя рухі і ад амерыканскага кіраўніцтва.

Каментары19

  • Падтрымліваю візіты прадстаўнікоў ЗША ў Беларусь з мэтай адарваць Беларусь ад драпежнай імперыі
    31.07.2025
    Барадзед, пушкіна -путіна плян па ізаляцыі і акупацыі Беларусі праваліўся! Цалкам Падтрымліваю візіты прадстаўнікоў ЗША ў Беларусь з мэтай адарваць Беларусь ад драпежнай імперыі !
  • Янка
    31.07.2025
    "Проста з улікам бурных падзей ва ўсім свеце і вялікай занятасці ўсіх уцягнутых не так хутка ідзе працэс, як хацелася б."
    Ну пра занятасць амерыканскага боку ўсё зразумела. А вось чым там вяліка занятае лукашэнкаўскае МЗС - незразумела :)
  • Бруклінскі геній
    31.07.2025
    Вось слухалі б Пазьняка, сідзелі б дома, байкатавалі, і нікога гарант незалежнасьці нацыянальныя інтарэсы не пабіў бы і не пасадзіў бы. Слухайся Пазьняка і Трампа і ўсе будзе добра.

Цяпер чытаюць

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін намякнуў, што можа сам перастаць пастаўляць Еўропе газ проста цяпер10

Пуцін аддаў Венгрыі двух украінскіх палонных з венгерскім грамадзянствам. МЗС Украіны: Гэта цынічны піяр2

Беларускія дранікі будуць прэтэндаваць на спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА2

Apple выпусціла новы макбук усяго за 600 даляраў3

Пад Рэчыцай пачалі рамонт моста праз Дняпро, часткова закрытага больш за 20 гадоў

Завабліваць аўдыторыю ў расійскі месенджар Max пачалі і раёнкі4

У трох усходніх абласцях істотна павялічылі хуткасць мабільнага інтэрнэту4

У Літве ненавісніку беларусаў далі хатнюю хімію і забаранілі карыстацца інтэрнэтам15

Новы прэм'ер Нідэрландаў выступіў супраць прынцыпу аднагалоснасці пры прыняцці рашэнняў ЕС7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць