Пошукава-выратавальныя работы ў Кіеве завершаны: загінуў 31 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей
Пошукава-выратавальныя работы ў Кіеве завершаны. «На жаль, паводле стану на дадзены момант вядома пра 31 загінулага, сярод іх пяцёра дзяцей. Найменшаму дзіцяці было ўсяго два гады», — напісаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Паводле яго, раненні атрымалі 159 чалавек, з іх 16 — дзеці.
Два ўдары па Кіеве былі нанесеныя ўчора ноччу і ўчора раніцай. У выніку быў цалкам разбураны пад'езд аднаго з дамоў у Святошынскім раёне.


Па словах Зяленскага, удар Расіі па Кіеве сведчыць пра неабходнасць дадатковага ціску на Маскву і санкцый.

«Як бы ў Крамлі ні адмаўлялі іх эфектыўнасць, яны працуюць і павінны быць мацнейшымі — біць па ўсім, што дазваляе працягваць такія ўдары. І вельмі важна, каб свет пра гэта не маўчаў», — напісаў прэзідэнт Украіны.

Каментары