Лазавік: Някляева не зарэгіструюць кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах
Нягледзячы на тое, што 25 ліпеня суд вызваліў лідара кампаніі «Гавары праўду» ад пакарання за
Па словах Уладзіміра Някляева, вынесены за Плошчу прысуд ён лічыць незаконным і не выключае свайго ўдзелу ў будучых прэзідэнцкіх выбарах у якасці кандыдата. Палітыка асцюжае сакратар Цэнтравыбаркама Мікалай Лазавік.
Лазавік: «Калі судзімасць не знятая, то, адпаведна, ён не можа быць кандыдатам. Але браць удзел у выбарчай кампаніі ў іншай форме, не як кандыдат, ён можа. Як сябра ініцыятыўнай групы кандыдата, да прыкладу».
Нагадаем, 25 ліпеня лідар кампаніі «Гавары праўду» атрымаў пастанову суда Ленінскага раёна сталіцы. З дакумента вынікае, што Някляева вызвалілі ад прызначанага судом Фрунзенскага раёна пакарання — двух гадоў зняволення. Тым не менш, судзімасць з палітыка не знялі.
Каментары