Беларускі дзяржаўны універсітэт апублікаваў на сваім сайце інфармацыю аб кошце навучання длястудэнтаў-першакурснікаў дзённай платнай формы навучання на 2013–2014 навучальны год.
На спецыяльнасцях «беларуская філалогія (па напрамках)», «руская філалогія (па напрамках)» на філалагічным факультэце і «сацыяльная работа (па напрамках)» на гуманітарным факультэце год навучання першакурсніку абыйдзецца ў Br12 млн. 840 тыс. Гэта самае таннае навучанне.
Даражэй за ўсё ў БДУ каштуе навучанне па спецыяльнасці «міжнароднае права» на факультэце міжнародных адносін, а таксама «правазнаўства» і «эканамічнае права» на юрыдычным факультэце — 17 млн. 940 тыс.
Кошт навучання на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі складае 14 млн. 880 тыс.
Кошт навучання ў Інстытуце журналістыкі складзе ад 16 млн 320 тыс. да 17 млн 40 тыс. рублёў. Навучанне на Эканамічным факультэце складзе 17 млн 400 тыс. рублёў у год, Гістарычным факультэце — ад 14 млн 160 тыс. рублёў.
Як паведамлялася, Міністэрства адукацыі абвясціла, што аплата за навучанне ў беларускіх ВНУ павысіцца з 1 верасня ў межах 20%.
Каментары