Свет1717

Фінляндыя мае намер уступіць у НАТА

Намеснік міністра абароны ЗША Джым Таўнсэнд расчараваны пазіцыяй Расеі адносна магчымага ўступлення Фінляндыі ў НАТА, паведамляе фінская тэлекампанія YLE.

Па словах Таўнсэнда, які наведаў Хельсінкі, краіны павінны мець права самастойна вызначаць, у якіх арганізацыях удзельнічаць, а ў якіх — не.

«Раней летам міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу ў часе свайго візіту ў Фінляндыю прыгразіў ў адказ дзеяннямі, калі Фінляндыя ўступіць у НАТА», — адзначае фінская тэлекампанія.

Фінляндыя працягвае выбудоўваць сваю палітыку бяспеку, сыходзячы з імавернасці, што ёй прыйдзецца адстойваць сваю незалежнасць ад Расіі, як у 1940-м. Тады невялікая нацыя паспяхова супрацьстаяла агрэсіі СССР, дзякуючы чаму захавала суверэнітэт. У адрозненне ад Фінляндыі, краіны Балтыі не здолелі адстаяць самастойнасць і былі акупаваныя саветамі. У выніку ў часе знаходжання ў СССР дэградаваў іх эканамічны і чалавечы патэнцыял, іх наваднілі мігранты. Калі на 1940 год Эстонія па сваім развіцці была прыкладна на адным узроўні з Фінляндыяй і Нарвегіяй, то на 1990 год яна рашуча адставала.

Фінляндыя захоўвае прызыў, абавязковую вайсковую службу. Яна закупляе суперсучасную амерыканскую і шведскую вайсковую тэхніку. Яе арсенал супрацьпаветранай абароны і ракеты малой дальнасці выклікалі крытыку расійскага Генштаба.

Пасля Другой сусветнай Фінляндыя была вымушана праводзіць вельмі асцярожную палітыку нейтралітэту, каб не раздражняць Масквы. Аднак цяпер краіна хоча скарыстацца магчымасцю трапіць пад надзейны НАТАўскі і амерыканскі абарончы парасон. Паводле ацэнак фінскіх аналітыкаў, сяброўства ў НАТА практычна выключае імавернасць нападу на краіну.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Уладзівастокам адбыўся выбух у вайсковай часці: сілавікі шукаюць магчымых дыверсантаў

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць