Каханне і сэкс1414

У Брытаніі доктар праводзіў аперацыю, выйшаў пазаймаўся сэксам з медсястрой, вярнуўся і ўсё дарабіў

44-гадовага Сухайла Анжума і медсястру застала ў кампраметуючай позе шакаваная калега.

Медыцынскі трыбунал у Брытаніі паведаміў, што доктар-анестэзіёлаг пакінуў пацыента на 8 хвілін на аперацыйным стале пад наркозам, а сам пайшоў займацца сэксам з медсястрой у іншай палаце. Пасля сэксу ён вярнуўся і завяршыў аперацыю, піша Бі-бі-сі.

44-гадовага Сухайла Анжума і не названую па імені медсястру застала ў «кампраметуючай позе» шакаваная калега з бальніцы Тэймсайд у Вялікім Манчэстэры.

Інцыдэнт адбыўся ў верасні 2023 года. Ён стаў вядомы падчас слухання справы аб прафесійнай прыдатнасці Анжума, які вярнуўся ў Пакістан, але падаў заяўку на аднаўленне працы ў Вялікабрытаніі.

Ён не аспрэчваў доказаў супраць яго, прадстаўленых Генеральнай медыцынскай радай (GMC) падчас слухання ў Манчэстэры, і сказаў, што яго паводзіны былі ганебнымі.

Анестэзіёлаг сказаў, што яму быў патрэбны «перапынак на адпачынак», і ён папрасіў іншую калегу-медсястру прасачыць за станам мужчыны-пацыента пасярод працэдуры. Замест гэтага Анжум пайшоў у іншую аперацыйную ў бальніцы, дзе заняўся сэксам з жанчынай, якую на слуханні называлі медсястрой С.

Эндру Малой, прадстаўнік GMC сказаў, што медсястра, якая зайшла да пары, была «шакаваная і хутка прайшла праз аперацыйную залу да дзвярэй».

Сухайл Анжум, які адсутнічаў каля васьмі хвілін, вярнуўся ў аперацыйную і завяршыў сваю працу.

Спадар Малой дадаў: «Можна сказаць, што пацыенту не была нанесена шкода з-за адсутнасці доктара Анжума ў аперацыйнай, і працэдура прайшла без далейшых інцыдэнтаў».

Ён сказаў, што медсястра, якая выявіла закаханых, паведаміла пра гэта свайму непасрэднаму кіраўніку.

Да таго, як справа была распачата GMC, Анжум заявіў, што не аспрэчвае фактаў справы і прызнае, што меў палавыя зносіны з медсястрой С.

«Патэнцыйная рызыка»

Доктар сказаў, што ведаў, што яго знаёмая медсястра «верагодна будзе побач», калі ён пакідаў свайго пацыента.

Сухайл Анжум таксама прызнаў, што яго дзеянні маглі паставіць здароўе пацыента пад пагрозу. Анжум паведаміў, што ён хоча аднавіць сваю кар’еру ў Вялікабрытаніі і паабяцаў, што падобныя памылкі больш не паўторацца.

Падчас паказанняў ён заявіў: «Гэта было, мякка кажучы, даволі ганебна. Я магу вінаваціць толькі самога сябе».

Сухайл Анжум прызнаў, што падвёў сваіх калег і давер Нацыянальнай службы аховы здароўя. Ён дадаў: «Я шчыра прашу прабачэння ва ўсіх, хто быў уцягнуты ў гэтую сітуацыю, і хачу мець магчымасць гэта выправіць».

Паводле яго слоў, інцыдэнт адбыўся пасля «стрэсавага перыяду» для яго сям’і, калі ён і яго жонка не маглі «наладзіць адносіны як сямейная пара» пасля заўчаснага нараджэння дачкі.

Каментары14

  • Filipp
    15.09.2025
    Ад сексу столькі праблем)
  • Алесь Нязгода
    15.09.2025
    пра**аў кар'еру
  • педыятра за 100 рублёў
    15.09.2025
    І пацыент здаровы, і сястра задаволеная. А што пасьля педыятра за 100 рублёў?

Цяпер чытаюць

Колькі заставалася сядзець дэпартаваным палітвязням?8

Колькі заставалася сядзець дэпартаваным палітвязням?

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская лятала на еўрапейскі форум на верталёце. А хто гэта аплачваў?29

У Беларусь прыедзе высокі кітайскі чыноўнік5

Келаг пераказаў размову з Трампам аб шанцах Расіі на перамогу над Украінай3

У Жлобінскім раёне двухметровы дрон зваліўся за 30 метраў ад школы3

У Брытаніі доктар праводзіў аперацыю, выйшаў пазаймаўся сэксам з медсястрой, вярнуўся і ўсё дарабіў14

Аферыста з Tinder, пра якога Netflix зняў дакументальны фільм, затрымалі ў Грузіі3

У Польшчы айчым на працягу шасці гадоў гвалтаваў сваю падчарку. Маці ўсё ведала і нават дапамагала яму10

Сальда прапанаваў Лукашэнку частку ўзбярэжжа ў Херсонскай вобласці10

«З раніцы наш аўтобус быў дзясятым у чарзе». Што адбывацца на беларуска-латвійскай мяжы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі заставалася сядзець дэпартаваным палітвязням?8

Колькі заставалася сядзець дэпартаваным палітвязням?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць