Меркаванні4343

Гэта не вызваленне, а дэпартацыя. Дуліна адказала Рудкоўскаму

«Абясцэньванне намаганняў амерыканцаў па вызваленні палітвязняў — гэта праява крайняй неадказнасці», лічыць філосаф Пётра Рудкоўскі. Былая палітзняволеная, лінгвістка Наталля Дуліна тлумачыць яму, чаму яна супраць такога вызвалення.

Галіна Дзербыш сціскае ў руках паперку, якую ёй выдалі замест пашпарта. Вільня, 11 верасня 2025. Фота: Наша Ніва

Спадару Пётра, паважаю Вашае меркаванне, паважаю Вашае права яго выказваць. Але.

1. Закладнікаў вызваляюць і вяртаюць у іх сем’і, да сябе дадому або туды, дзе ім бяспечна. Тут — ніякага дому, скрадзены ўсе дакументы, усе! А ў некаторых нават і пашпарты.

2. Так, уявіце сабе, я хацела б ведаць, якое ў дачыненні да мяне прынята рашэнне.
А пра вызваленне з турмы — як кажуць, глядзі пункт 1.

Адчыняюцца вароты, і вызвалены выходзіць з усімі сваімі дакументамі, з даведкаю пра вызваленне на волю. А далей вырашае, куды падацца. Так праходзіць вызваленне.

3. Вы крытыкуеце наш максімалізм — усё або нічога. Глядзіце пункт 2, як трэба выходзіць на волю. Так, бывае амністыя, і чалавеку скарачаюць частку тэрміну. Але тое, што зрабілі з намі, гэта, на мой погляд, зусім іншая гісторыя.

Нічога сабе кампраміс!

«Мы вас вызваляем з турмы, але выганяем з дому. Ідзіце, блукайце па белым свеце, дому ў вас цяпер няма».

Далей Вы згадваеце пра памерлых і пакалечаных палітзняволеных. Кожны дзень, праведзены ў турме — гэта рызыка для здароўя і жыцця людзей. Я згодная. Таму іх трэба адтуль выцягваць. Я згодная!

Але! Не так, з мяшком на галаве, каб не бачылі сукі (прашу прабачэння), куды іх вязуць. І ў кайданках. Мала што ім прыйдзе ў галаву па дарозе! Мы ж ім не скажам, куды мы іх вязём, а раптам мы іх адвязём у лес і закапаем, ха-ха! Вось каб не рыпаліся, а сядзелі ціха, стварэнні.

Далей Вы нагадваеце, што магчымасць застацца ў Беларусі ў нас такі ёсць. І прыклад Статкевіча таму доказ.

А як быць тым, хто застаўся без пашпартоў?
Вы ведаеце, мне пашанцавала: у мяне забралі ўсё, але вярнулі пашпарт. Ёсць у мяне асабіста (і не толькі ў мяне, але і ў некаторых такіх «шчасліўчыкаў», як я) адна такая ма-аленькая праблема. Я на пенсіі па ўзросце, у мяне стаж 41 год, я ветэран працы. Ёсць пенсіённае пасведчанне, усё як трэба. З 22-га года я атрымлівала пенсію. Прыязджалі ў калонію людзі з ФСАН, тлумачылі нам, што пасля вызвалення мы павінны прыйсці да іх з даведкай аб вызваленні, яны робяць запыт і пенсію перанакіроўваюць з нашага асабовага рахунку ў калоніі ў банк, дзе ў нас адкрыты спецыяльны пенсіённы рахунак.

Дык вось. Даведкі аб вызваленні ні ў каго з нас, выдвараных, няма. Я і такія, як я, пазбавіліся пенсіі. Я напісала заяву ў калонію, каб яны аформілі гэтую даведку і накіравалі яе на адрас маіх блізкіх, у якіх ёсць генеральная даверанасць і яны могуць атрымліваць мае дакументы. Месяц мінуў — адказу няма. Але я не спынюся. Бо максімалістка, паводле Вашага азначэння.

Фінал у Вас, я б сказала, матэматычны. Нават для матэматыкі ён надта абстрагаваны. Вы пішаце: усё проста. Маўляў, палітзняволенага вызваляюць, прымусова вывозяць, а пазней ён вырашае, вяртацца яму ў Беларусь, рызыкуючы турмой, ці застацца там, куды вывезлі, да лепшых часоў. Вось такі алгарытм.

А, прабачце, можа прасцей вырашыць на месцы, перад прымусовым вывазам? Каб, як кажуць, «два разы не ўставаць».

А ў канцы Вы з дакорам тлумачыце праціўнікам вызвалення палітвязняў узамен на саступкі аўтакрату: не трэба за іх, зняволеных, гэта вырашаць (па-максімалісцку — заўвага мая), хай самі вырашаюць.

Паважаны Пётра, але ж ніхто не пытаецца! Статкевіч пайшоў у Беларусь, а з «Белавія» знялі (ці прыпынілі) санкцыі — але ўсё роўна.

Вы пішаце, што спрабуеце зразумець логіку праціўнікаў такога вызвалення палітвязняў — і не разумееце. Я, на жаль, таксама не разумею Вашай логікі.

Каментары43

  • Клаўс
    14.09.2025
    Лука атрымаў запанкі з магазіну сувеніраў і за гэта дэпартаваў 52 чалавекі з Беларусі. Нават санкцыі знялі часткова, не цалкам. У любы момант могуць вярнуць. Тым больш што не вядома дзе зараз Статкевіч.
    Адным словам афрыканскага важдзя Лукашэнку купілі за запанкі за $30. Узамен ён не выканаў дамлўленасць - Статкевіч не на волі.
    Амерыканцам ізноўку паказалі што лука неперамоваздольны і да гэтага яшчэ і дурны - гатовы таргаваць людзьмі за падарункі з сувенірнай лаўцы.
    А яшчэ проста нагадаю што мяжа з Польшчай зачынена і эканоміцы заходняй часткі беларусі канец.
  • Pupupu
    14.09.2025
    Хочаш чалавекам звацца? Ну ты максімаліст!
  • Патрэбна працягваць ціск
    14.09.2025
    Клаўс, не толькі эканоміцы заходняй часткі Беларусі.
    лука паставіў усю эканоміку на абслугоўванне расейскіх інтарэсаў. У тым ліку па прыходзе санкцыяў. А мяжу яму перакрылі. Не па небу, не па зямлі не прыцягнуць будзе. Раней нават грошы з валізках таскалі лукашысты праз мяжу.
    І вельмі старанна лукашня абміноўвае тэму таго, што мяжа зачыненая для грузаў. Баліць моцна, што нават гаўкнуць не могуць

Цяпер чытаюць

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»9

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Пентагона абвясціў пра пачатак ваеннай аперацыі супраць наркакартэляў у Заходнім паўшар’і12

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі37

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі13

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»9

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць