Свет55

Кіраўнік Генштаба Польшчы: Беларусь хавае забойцу нашага вайскоўца. Рана ці позна ён паўстане перад судом

Генерал Веслаў Кукула заявіў таксама, што Войска Польскае было гатовае і да горшага варыянту атакі беспілотнікамі.

Начальнік Генеральнага штаба Войска Польскага генерал Веслаў Кукула. Фота: gov.pl

Начальнік Генеральнага штаба Войска Польскага генерал Веслаў Кукула ў інтэрв'ю для тэлеканала TVP Info пракаментаваў падзеі апошняга тыдня, у тым ліку атаку расійскіх беспілотнікаў на тэрыторыю Польшчы і ролю Беларусі ў цяперашняй геапалітычнай сітуацыі. Некаторыя яго словы прыводзіць Onet.pl.

Пра атаку беспілотнікаў

Генерал Кукула падкрэсліў, што польская армія і сілы НАТА былі гатовыя да інцыдэнту і маглі даць рады нават горшаму сцэнару. Ён адзначыў, што ў ноч з 9 на 10 верасня, калі расійскія дроны заляцелі ў паветраную прастору Польшчы, рэакцыя была імгненнай і скаардынаванай.

«Не атакуюць таго, хто не баіцца, хто падрыхтаваны. Сілы НАТА адрэагавалі як адзін кулак. Са мной звязваліся калегі з іншых краін. Мы былі гатовыя да горшага варыянту развіцця падзей, чым той, што адбыўся», — запэўніў генерал.

Ён таксама растлумачыў, чаму не ўсе дроны былі збітыя:

«Моцная армія спалучае дух з розумам. Калі хтосьці запускае дроны-прынады, ён разлічвае, што мы выдаткуем свае сродкі супрацьпаветранай абароны, а потым можа ўдарыць балістычнымі ці крылатымі ракетамі».

Жыццё ў пастаяннай гатоўнасці

Начальнік Генеральнага штаба Войска Польскага таксама выказаў меркаванне, што ў найбліжэйшыя гады Польшчы пагражае не столькі прамая вайна, колькі жыццё ў «часы пастаяннай трывогі». Ён падтрымаў уключэнне сірэн паветранай трывогі ў гарадах на ўсходзе краіны, назваўшы гэта неабходным крокам для падрыхтоўкі насельніцтва да жыцця ва ўмовах «падтрымання пастаяннай гатоўнасці».

«Расія застаецца моцнай і непрадказальнай. Пры спрыяльных абставінах яна можа напасці на нас ваенным шляхам», — пракаментаваў генерал Кукула.

Пра Беларусь

Найбольш рэзка кіраўнік Генштаба выказаўся на адрас Беларусі.

«Мы маем абмежаваны давер да Беларусі. Трэба памятаць, што яны хаваюць забойцу нашага вайскоўца [Матэвуша Сітака]. Яны ведаюць, хто гэта. І мы ведаем. Надыдзе такі дзень, што мёртвы ці жывы ён паўстане перад правасуддзем», — заявіў генерал.

Каментары5

  • user
    17.09.2025
    Исполнитель в данном случае - пешка. Требование к режиму Лукашенко выдать это человека как бы слегка выбеливает самого Лукашенко, хотя он и есть главный виновник смерти польского солдата.
  • Санта без Клауса
    17.09.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Беларус
    17.09.2025
    Спадар генерал, нажаль, не разумее абстаноўкі (пэўна, прачытаў тое ў НН), і зачымсьці называе "Беларусьсю" злачынны акупацыйны рэжым лукашэнкі, які не прадстаўляе краіну. Гэта акупаваная тэрыторыя ўараз Беларусь жа прадстаўляе прэзідэнтка ды дэмакратычныя структуры ў выгнаньні. Але з такой паглыблінасьцю ды разуменьнем ворага нічога добрага чакаць ня варта - бо ня здольныя супрацьстаяць падману, нават, на ўзроўні тэрміналогіі.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы85

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы

Усе навіны →
Усе навіны

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

«Жыццё зайграла новымі фарбамі». У Гомелі ўзяла шлюб незвычайная пара: жаніху — 91 год, а нявесце — 722

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»15

Экс-палітвязень Сяргей Спарыш: Самае складанае — камунікацыя з крымінальнікамі2

Зяленскі: Расія плануе дзве цяжкія наступальныя кампаніі, тры папярэднія — праваліліся2

Колькасць людзей на планеце пачне скарачацца значна раней, чым вы думаеце20

Кот з Ліды рэальна танцуе пад акардэон ВІДЭА2

«У калоніі цанілі праграмы прапагандысткі Скабеевай». Былы палітвязень Яўген Меркіс расказаў, як выжываў за кратамі2

У шатландскім лесе «афрыканскае племя» стварыла ўласнае каралеўства3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы85

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць