Эканоміка11

Мясніковіч даручыў дапрацаваць праект канцэпцыі новай будаўнічай палітыкі Беларусі

Прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч даручыў дапрацаваць праект канцэпцыі новай будаўнічай палітыкі Беларусі, які быў разгледжаны на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў 30 ліпеня.

«Паводле майго пераканання, будаўнічая палітыка — паняцце, якое значна шырэйшае за тое, што тут (у праекце канцэпцыі. — БелаПАН.) дастаткова няблага распісана па пытаннях працы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. Гэта зусім розныя рэчы», — падкрэсліў ён.

Мясніковіч перш за ўсё запатрабаваў ад дзяржорганаў выканання даручэнняў Аляксандра Лукашэнкі аб навядзенні парадку ў цэнаўтварэнні ў будаўнічай галіне: «Трэба заканчваць вольніцу, якая сёння ёсць.
Прыняты ўказ, у адпаведнасці з якім мы павінны працаваць у фактычных цэнах, цэнах сённяшняга дня, а не прымяняць нейкія каэфіцыенты пераліку, дадатковага вылічэння». Паводле слоў прэм’ер-міністра, будаўнікі «сфарміравалі нейкі свой маленькі свет, свае індэксы, што, безумоўна, выклікае вельмі сур’ёзную незадаволенасць як у юрыдычных, гэтак і ў фізічных асоб, якія звяртаюцца да паслуг будаўнічага комплексу».

На думку Мясніковіча, большая частка праблем будаўнічага комплексу звязана з працай замоўцы, якая не здавальняе. «У план падрадных работ уключаюцца аб’екты зусім не гатовыя, без праектна-каштарыснай дакументацыі, з недастатковым ці частковым фінансаванне, — зазначыў прэм’ер-міністр. — У выніку мы маем незадаволенасць замоўцам і прэтэнзіі з боку насельніцтва».

Паводле слоў кіраўніка ўрада, Мінбудархітэктуры пусціла гэтае пытанне на самацёк.
У выніку праграмы фарміруюць або трэсты, самастойна, у пошуках больш выгаднай замовы, або выканкамы, якія потым «унікаюць ад адказнасці, што ўскладаецца выключна на будаўнікоў», зазначыў Мясніковіч.

Прэм’ер таксама звярнуў увагу на той факт, што функцыі падраднай дзейнасці ў Беларусі аддзелены ад пытанняў будаўнічага кантролю і нагляду. «Але наколькі аб’ектыўныя гэтыя дзве структуры, якія ажыццяўляюць гэтыя функцыі? Напрошваецца прыклад нейкага савецкага ўзору дзяржбуда, дзе былі цэны, каштарысы, будаўнічы кантроль і будаўнічы нагляд. У выніку ўсё гэта размытае, разрозненае, і, урэшце рэшт, мы цэлымі камісіямі шукаем там вінаватых», — зазначыў ён.

Мясніковіч запатрабаваў, каб узнятыя ім пытанні былі адлюстраваныя ў праекце канцэпцыі новай будаўнічай палітыкі.

Паводле яго слоў, у дакумент таксама неабходна ўключыць пытанні арганізацыі архітэктурна-планіровачных і землеўпарадкавальных работ, асабліва ў гарадах.

На думку прэм’ер-міністра, для павышэння эфектыўнасці працы галіны трэба будзе прыняць меры ўдасканалення арганізацыйнай структуры галіны, павышэння адказнасці яе ўдзельнікаў, развіцця рынкавых адносінаў у будаўнічай сферы. Даручана прапрацаваць пытанне аб стварэнні адзінай службы дзяржаўнага замоўцы, адрадзіць тытульныя спісы будоўляў. Паралельнае праектаванне і будаўніцтва павінна быць выключана, зазначыў Мясніковіч. Калі па распрацаванай праектна-каштарыснай дакументацыі не пачата будаўніцтва цягам трох гадоў, яна павінна перазацвярджацца, а да замоўцы павінны прымяняцца меры адказнасці.

Мясніковіч даручыў уключыць у праект канцэпцыі пытанні эксплуатацыі жылля, грамадскіх і грамадзянскіх будынкаў і збудаванняў.
Даручана ўлічыць і праблемы сумежных галінаў. «Усе, хто сутыкаўся прафесійна з будаўнічым комплексам, ведаюць, што, напрыклад, будаўнічыя нормы і правілы, якія характарызуюць супрацьпажарную бяспеку, былі „худзенькім“ СНІПам. Сёння гэта вымяраецца кубаметрамі нарматываў. Трэба ацаніць магчымасць аптымізацыі гэтых пытанняў», — дадаў ён.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць