Меркаванні77

Айцец Шрамко: Заявы Лукашэнкі несур’ёзныя

Нядаўнія заявы Аляксандра Лукашэнкі наконт патрэбы рэфармаваць праваслаўную царкву Свабода папрасіла пракаментаваць вядомага беларускага святара Аляксандра Шрамко.

Айцец Аляксандр Шрамко тое, што прапанаваў Лукашэнка, лічыць зусім не прапановамі рэформы царквы, а поглядам на нейкія знешнія атрыбуты. «Сур’ёзна ўспрымаць гэта нельга», — перакананы святар:

«Давайце абстрагуемся ад таго, што гэта сказаў дзяржаўны чалавек. Бо гэта накладае пэўныя нядобрыя моманты. Чалавек, які валодае ўладай, павінен разумець, што трэба больш далікатна выказвацца па такіх пытаннях.

Але будзем лічыць, што выказаўся проста чалавек, Лукашэнка Аляксандар Рыгоравіч. Ён чалавек няверуючы, сам сябе называў праваслаўным атэістам.

Што ён мог пабачыць у царкве? Ён жа не пабачыў галоўнай праблемы царквы, для гэтага трэба быць унутры, у царкве. Ён жа ўбачыў тое, што бачыць знешні назіральнік:
зайшоў, заўважыў — а штосьці тут усе стаяць, нешта незразумелае кажуць, доўга чамусьці. А давайце, маўляў, усё скароцім, каб гэта было зразумела і кампактна.

Ён не зразумеў, што царква патрэбная не для таго, каб патураць людзям, а каб людзі ўвайшлі ў Царства Божае, а для гэтага ад людзей патрабуецца праца».

Айцец Шрамко пры гэтым не адмаўляе, што царкве патрэбныя рэформы:

«Але гэтыя рэформы павінны рабіцца дзеля галоўнай мэты, якой служыць царква: дзеля выратавання чалавека і прывядзення яго да Бога, і ніякіх іншых мэтаў.
У Аляксандра Рыгоравіча іншая мэта. Для яго Праваслаўная царква — нейкі саюзнік у супрацьстаянні з Захадам, дзе, як ён казаў, маральнае разлажэнне... Ён захваляваўся, што можа страціць такога саюзніка ў барацьбе з Захадам. Гэта ён лічыць, што мае такога саюзніка ў праваслаўнай царкве, зыходзячы з ідэалагічных мэтаў. Для яго галоўнае — ідэалогія, каб людзі мелі пэўныя ўстаноўкі ў галаве і каб гэтыя ўстаноўкі ўзгадняліся з ягонымі мэтамі. У царквы ж іншая задача».

Святар Шрамко зазначае: сярод царкоўных людзей ёсць неспакой, што з гэтых заяваў будзе далей, бо калі кіраўнік дзяржавы, які валодае вялікай уладай, нешта сказаў, то яго падначаленыя могуць кінуцца нешта рабіць:

«Але ў царкве гэта так проста не робіцца, як думае ён ці іншыя, гэта не армейская структура. Царква грунтуецца на векавых традыцыях, народ гэтага не ўспрыме. У царкве шмат што залежыць ад людзей, іерархі людзьмі не камандуюць».

Тое, што ад іерархаў, кіраўнікоў РПЦ, БПЦ дагэтуль няма публічнай рэакцыі на заявы Лукашэнкі, айцец Шрамко ацаніў наступным чынам:

«Ня трэба так ужо сур’ёзна ўспрымаць тое, што кажа Лукашэнка, ён можа сказаць экспромтам нешта, а заўтра ж сам забудзе. Як пра таго ж сома ў 57 кілаграмаў, вершы Быкава ці Скарыну ў Піцеры. А калі ён казаў пра Бабруйск, пра Гітлера, гэта прыводзіла нават да дыпламатычных цяжкасцяў. Проста чалавек не падумаў, панесла Астапа, і ўсё. Ну сказаў і сказаў, не трэба зьвяртаць на гэта ўвагі».

Каментары7

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы75

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх29

Найлепшы сярод падобных. Дзе можна знайсці копіі Мінскага планетарыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць