Тэатр55

Памёр знакаміты драматург Славамір Мрожак, які стварыў тэатр парадоксу

Ва ўзросце 83 гадоў (29.06.1930) памёр вядомы польскі пісьменнік Славамір Мрожак.Ён быў аўтарам сатырычных апавяданняў і драматычных твораў. З 2008 года ён жыў у французскай Ніцы.

Славамір Мрожак дэбютаваў у якасці карыкатурыста ў 1950 г., а ў 1953 г. апублікаваў серыю малюнкаў. У той жа час выпусціў першы зборнік апавяданняў.

Першая п’еса Мрожака выйшла ў 1958 годзе, а п’еса «Танга» 1964 года робіць драматурга сусветна вядомым. У 1963 г. Мрожак эмігруе з Польшчы ў ЗША, пасля ў Францыю, затым у Мексіку.

Беларусь, як і іншыя краіны Усходняй Еўропы, трапіла пад моцны уплыў Мрожака, які стаў першым драматургам-абсурдыстам, чые п’есы паставілі ў СССР.

У 1996 г. Мрожак вярнуўся ў Польшчу. У 2002 годзе перажыў інсульт, што прывяло да страты маўлення. З дапамогай тэрапіі, якая працягвалася каля трох гадоў, вярнуў сабе здольнасць пісаць і размаўляць.

У 2008 г. выехаў з Польшчы ў Францыю. Па яго словах, у Ніцы быў больш спрыяльны клімат, паведамляе Wyborcza.pl

«Мрожак наблізіў камуністычны тэатр да сусветных стандартаў, гэта быў сапраўдны прарыў, — расказвае тэатразнаўца Вячаслаў Ракіцкі, які пераклаў некалькі п’ес Мрожака.

— Галоўнай тэмай у ягонай творчасці было ўварванне ўлады ў асабістую прастору чалавека. У камуністычным тэатры, зразумела, такая тэма не закраналася».

«Менавіта з ягоным імём звязана ўзнікненне студыйнага тэатральнага руху ў 80‑я гады. — кажа Ракіцкі. — Мрожак і Ружэвіч назаўжды змянілі аблічча беларускага тэатра, адной з тых першых пастановак стаў «Стрыптыз», які паставіў Рыд Таліпаў у сваім тэатры-студыі ў сутарэннях на плошчы Перамогі.

Мрожака ставіў Мікалай Пінігін — у Гродзенскім тэатры лялек. Тэатр імя Янкі Купалы паставіў «Дом на мяжы» ў маім перакладзе — п’есу пра тое, як улада кантралюе чалавека, дзе б ён не знаходзіўся: за сталом, у ложку. Гэта была надзвычай актуальная пастаноўка.

Тады беларускі тэатр дзякуючы Мрожаку зрабіў сапраўдны прарыў — ад традыцыйнага рэалізму, да інтэлектуальнага тэатра, тэатра парадоксу.

Да таго ж для Беларусі вельмі важны публіцыстычны кантэкст у творах Мрожака — ягоныя пастаноўкі сталі сапраўдным тэатральным пратэстам».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі20

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім заапарку будзе жыць ільвіца

«Адсячэш адну галаву — вырастаюць новыя». Як кіраўніцтва Ірана пабудавала сістэму, якая дазваляе ўтрымліваць уладу10

Дэлегацыі РФ і ЗША правялі перамовы ў Фларыдзе

Кэці Пэры супраць Кэці Пэры. Аўстралійская дызайнерка выйграла пазоў супраць спявачкі, з якой судзілася з-за імя

Трамп: ЗША ўжо атрымалі перамогу над Іранам8

У Магілёве з'явіўся «мост імя Героя Савецкага Саюза М.І. Яшына». Назва тройчы парушае заканадаўства5

Цэны на нафту зноў вярнуліся да ўзроўню вышэй за $100 за бараль3

Нафтавы «запасны праход»: ад энергетычнага калапсу свет ратуюць усяго два трубаправоды

Стала вядома, якія траўмы атрымаў новы вярхоўны лідар Ірана2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі20

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць