Інтэрнэт і СМІ5454

Інга Хрушчова: Я сышла з БТ па маральных меркаваннях

Былая вядучая «Панарамы» занялася відэаўрокамі для падарожнікаў у Еўропу.

Інга Хрушчова

«Вы даўно марыце адправіцца ў Еўропу на аўто, але не ведаеце з чаго пачаць?» Бясплатны відэакурс «Дарога ў Еўропу» прапануе ў інтэрнэце… Інга Хрушчова. Тая самая, якая ў канцы 1990-х была адным з сімвалаў прапаганды на БТ.

З 1995 да 2001 яна была вядучай навінаў, працавала і ў прэзідэнцкім пуле. З цягам часу Хрушчова ўзначаліла аддзел палітычных аглядальнікаў Агенцтва тэлевізійных навінаў на БТ.

На наступны дзень пасля элегантных прэзідэнцкіх выбараў 2006 ёй і яшчэ дзясятку журналістаў дзяржаўных СМІ была аб’яўленая падзяка Аляксандра Лукашэнкі. Зрэшты, гэта была не адзіная ўзнагарода палітычнай аглядальніцы.

У апошні час Хрушчова выходзіла ў эфір толькі ў самыя адказныя моманты, як, напрыклад, пасля прэзідэнцкіх выбараў-2010.
«Праграма Лукашэнкі была ясная і зразумелая. Прафесійныя і асабістыя якасці прэзідэнта выбаршчыкі ацэньвалі па пазітыўнага досведу працы. А вось супернікі кіраўніка дзяржавы ніякай пазітыўнай альтэрнатывы выбаршчыкам прапанаваць не змаглі. Быць проста супраць Лукашэнкі — гэта не тая праграма, за якую галасуюць людзі», — была перакананая тады яна.

«Я сышла з БТ менавіта па маральных меркаваннях. І даўно ўжо не займаюся прапагандай. Чаго жадаю ўсім, хто думае, што палітыка — гэта нешта светлае і чыстае. У любым палітычным лагеры вас выкарыстоўваюць», —
тлумачыць Хрушчова ў сваім фэйсбуку.

Яе відэаканал на ЮТубе тым часам прапануе карысныя парады, як хутка прайсці мяжу і выехаць з Беларусі ў Літву.

Дзяніс Бальшакоў

Дзяніс Бальшакоў — прапагандысцкі герой пазнейшага часу. Яго прозвішча стала папулярным пасля Плошчы-2006. Аўтарству ідэйнага трэцякурсніка журфака прыпісалі сюжэты пра шпрыцы і порначасопісы ў намётавым мястэчку.

Тэлефонны нумар Бальшакова аказаўся ў інтэрнэце — і на прапагандыста абрынуўся шквал званкоў і смс-паведамленняў ад абураных гледачоў.

Пакрыўджаны Бальшакоў дайшоў да суда, маўляў, абразілі гонар. Але маладзёнаў, якія дасылалі яму смс-кі, апраўдалі.

Былі і іншыя трыумфальныя ролікі — напрыклад, пра апазіцыйную моладзь, якая спаліла ў лесе гумовую жанчыну з крамы сэкс-тавараў.

Пасля заканчэння ўніверсітэта прапагандыст пайшоў па «камсамольскай лініі». Даслужыўся да кіраўніцтва мінскага гарадскога камітэта БРСМ.

На некаторы час знік з грамадскага жыцця — і аб’явіўся... у далёкай Азіі.

Адтуль ён здымае тэлесюжэты для расійскай службы Цэнтральнага тэлебачання Кітая.
Уласным карэспандэнтам яго называюць і на «Беларусь-1», з’яўляецца твар Бальшакова і на «Міры».

Інэса Плескачэўская

Да спецыяльнага карэспандэнта «Савецкай Беларусіі» і тэлеканала АНТ у Кітаі Інэсы Плескачэўскай прэтэнзій у грамадскасці фактычна не было, калі не лічыць за праблему спрэчны імідж яе працадаўцы.

Выпускніца філасофска-эканамічнага факультэта БДУ, яна некаторы час папрацавала ў сістэме Міністэрстве замежных спраў — у Латвіі і Велікабрытаніі.

На працягу апошніх 13 гадоў Плескачэўская жыла ў Кітаі.
Пісала артыкулы і кнігі, здымала дакументальныя фільмы.

Некалькі месяцаў таму журналістка перабралася ў Еўрасаюз, а калі быць дакладным — у Чэхію.
Апошняя яе штотыднёвая калонка ў галоўнай газеце лукашэнкаўцаў прысвечаная пошуку нацыстаў у Германіі ды палітычнаму крызісу ў Чэхіі. А перад гэтым пакрытыкавала манеру ставіць высозныя агароджы вакол дамоў, што, на яе думку, прыйшла ў Беларусь з Расіі. У Чэхіі, піша яна, ніхто платоў не ставіць.

Каментары54

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу74

Грамадствадапоўнена74

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку4

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу74

Грамадствадапоўнена74

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць