Улада

Трэцяя рэвалюцыя Веранікі

Стажэрку люблінскага выпуску «Газэты выборчай» Вераніку Самаліньскую затрымалі ў ноч на 24 сакавіка разам з астатнімі жыхарамі намётавага гарадка на Кастрычніцкім пляцы. Суд Ленінскага раёну Менску 27 сакавіка асудзіў яе на 10 сутак за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве».

Вераніка Самаліньская ў судзе.

Фота Юліі Дарашкевіч

Стажэрку люблінскага выпуску «Газэты выборчай» Вераніку Самаліньскую затрымалі ў ноч на 24 сакавіка разам з астатнімі жыхарамі намётавага гарадка на Кастрычніцкім пляцы. Суд Ленінскага раёну Менску 27 сакавіка асудзіў яе на 10 сутак за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве».

Зь Веранікай я пазнаёміўся ў 2002 г., калі яна разам з групай кракаўскіх студэнтаў прыехала ў Беларусь. Вераніка была ў групе наймалодшая. Дзяўчыну вылучала прага да нефармальных кантактаў са звычайнымі беларусамі – ёй яўна бракавала афіцыйных экскурсіяў.

Летась Вераніка займалася арганізацыяй у Любліне канцэртаў забароненых беларускіх гуртоў, брала ўдзел у акцыях салідарнасьці, пісала пра гэта ў «Газэту выборчу».

19 сакавіка, калі мы разам ішлі на плошчу, дзяўчына пажартавала, што для яе гэта трэцяя рэвалюцыя: «Мама, калі была цяжарная мною, хадзіла на акцыі «Салідарнасьці». Другая рэвалюцыя – украінская. Дзяўчына была на Майдане ў самыя гарачыя дні.

Улетку, падчас прыезду на выпускны вечар Беларускага ліцэю, Вераніка цешылася, што прэзыдэнцкія выбары ў нас пройдуць улетку: «Надта ж халодна зімой у намётах. Рабіце рэвалюцыю летам, і я да вас абавязкова прыеду». Але ўсё адно прыехала.

У Веранікі была гасьцявая віза: яна баялася, што ў якасьці журналісткі яе сюды ня пусьцяць. Зьнешні выгляд яе, аднак, прыцягнуў увагу не аднаго беларуса: «бундэсвэраўская» куртка зь бел-чырвона-белым значкам, стракаты шалік з налепкай «Юшчанку – так!» і велічэзны заплечнік з памаранчавай стужкай. Хоць у выданьні пра Беларусь піша Вацлаў Радзівіновіч, а Вераніка – пра Люблін, яна зрабіла шэраг артыкулаў пра выбары – пра датэрміновае галасаваньне, рэпартажы з канцэрту на Бангалоры і з Кастрычніцкай плошчы 19 сакавіка. Канцэрт, нягледзячы на дрэнны гук і няўтульнасьць плошчы, зрабіў на яе вялікае ўражаньне: «У вас сапраўдны жывы рок!» А Плошча зьдзівіла мужнасьцю беларусаў, што не спалохаліся страшылак КДБ.

Беларускі Майдан ёй спадабаўся больш, чым украінскі: «Вы больш дружныя і арганізаваныя. На плошчы я сутыкнулася зь неверагодным прыкладам узаемадапамогі – незнаёмыя людзі гатовыя аддаць апошняе».

Потым Вераніка на пару дзён зьехала ў Горадню, дзе яе ўразіў візыт у мясцовы штаб Мілінкевіча: у пустым офісе за кампутарам сядзіць Віктар Шалкевіч, які на пытаньне «Дзе ўсе?», коратка адказвае: «Сядзяць!» У Менск Вераніка разам з гарадзенскімі сябрамі прыехала ў чацьвер і ад абеду была ў намётавым гарадку. Увечары пайшла ў інтэрнэт-кавярню адаслаць матэрыялы для «GW». Казала, што тыя дзесяць хвілінаў, што яна выбіралася з плошчы, былі «самымі страшнымі ў яе жыцьці».

Мама Веранікі кажа пра яе ідэалізаванае ўяўленьне пра беларусаў, як пра «выбітны народ добрых людзей». Пасьля вучобы ў Польшчы Вераніка марыла паступіць у адну зь беларускіх ВНУ, каб пасьля працаваць у Беларусі.

Падчас начной «спэцапэрацыі» па згортваньні намётаў Вераніка не скарысталася з магчымасьці сысьці разам з журналістамі. Але я б моцна зьдзівіўся, каб яна гэтым «правам» скарысталася. На ўгаворы пайсьці начаваць да сяброў на кватэру адказала: «Застануся да канца».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая87

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

Бабарыка расказаў, як Васкрасенскі прапаноўваў заплаціць яму 10 мільёнаў — і выйсці на свабоду

«Белавія» запусціла самы доўгі рэйс у сваёй гісторыі1

ЗША паскорылі перакідку дэсантных караблёў і тысяч марскіх пехацінцаў для магчымай высадкі ў Іране2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая87

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць