Грамадства11

У Мінску запрацаваў школьны кірмаш

У Мінску з 23 па 31 жніўня праходзіць універсальная выстава тавараў для маленькіх дзяцей і школьнікаў, паведамілі БелаПАН у аргкамітэце мерапрыемства.

Выстава традыцыйна падзелена на два вялікія блокі — «Нашым дзецям», дзе прадстаўлены тавары і паслугі для цяжарных, немаўлят, дашкольнікаў і іх бацькоў, а таксама «Вітаю, школа!» — гэта буйная выстава-кірмаш перад пачаткам новага навучальнага года. Выставы-кірмашы «Нашым дзецям» і «Вітаю, школа!» праходзяць у выставачным павільёне НВЦ «Белэкспа» на вуліцы Я.Купалы, 27.

«Нашы выставы традыцыйна збіраюць усіх найбуйнейшых вытворцаў дзіцячых тавараў. Да таго ж яны дазваляюць бацькам пасля адпачынкаў перад новым навучальным годам у дзіцячых садах і школах у адным месцы набыць усё неабходнае. Менавіта гэта з’яўляецца важным фактарам для многіх бацькоў пры вызначэнні, дзе і калі рабіць пакупкі», — адзначыла прадстаўнік НВЦ «Белэкспа» Людміла Драгун.

Сшыткі, ручкі, фламастары, гумкі, тачылкі, каляровую паперу і кардон і ўсе іншыя магчымыя школьныя прылады на выставе прадстаўляюць ТАА «Белтранстон», УП Папяровая фабрыка «Дзяржзнака», ПГУП «Нюлад» і паліграфкамбінат ім. Я.Коласа.

Свае найлепшыя калекцыі школьнай і спартыўнай формы выстаўляюць ААТ «Дзяржынская швейная фабрыка «Эліз» і ЗАТ «Калінка», ААТ «Камволь» і ААТ «Швейная фірма «Юнона», ААТ «Палессе», ААТ «Світанак», ААТ «Гандальадзенне» і ААТ «Трыкатажгандаль». Таксама прадстаўлены дзіцячы абутак ад беларускіх і замежных вытворцаў.

Акрамя школьных тавараў на выставе прадстаўлена мэбля для дзяцей розных узростаў, дзіцячае харчаванне, падгузкі, а таксама паўсядзённае і святочнае адзенне і абутак для дзяцей з нараджэння да падлеткавага ўзросту, метадычныя дапаможнікі, гульні і цацкі для розных узростаў дзяцей, кнігі, гульнёвыя цэнтры, спартыўныя комплексы і шмат іншага.

VII Міжнародную спецыялізаваную выставу-кірмаш «Нашым дзецям» і XIV спецыялізаваную выставу-кірмаш «Вітаю, школа!» праводзіць НВЦ «Белэкспа» пры садзейнічанні Міністэрства гандлю, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, канцэрнаў «Беллегпрам», «Беллеспаперапрам», «Белдзяржхарчпрам» і галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?2

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запускаюць новы аўтобусны маршрут1

Хорар пра беларускі суд пакажуць на міжнародным фестывалі1

Лявончык пракаментаваў абвінавачанні Сяргея Ціханоўскага, што ён не хоча плаціць за відэа з Мельнікавай8

Пагоня людзей у амуніцыі за хлопцам у Мінску трапіла на ВІДЭА. Яна стала прычынай аварыі6

Як называюць беларускія грыбы ў розных кутках краіны1

Марскі дрон ГУР знішчыў групу элітных расійскіх вадалазаў у бухце Наварасійска7

На рэканструкцыі Чырвонага касцёла будаўнікі збіраліся выкінуць пакінутыя там іконы і кнігі12

У Мінску Даўгінаўскі тракт злучаць з праспектам Машэрава КАРТА3

«Пачым шклянка бульбы?» У сеціве праз слёзы смяюцца з ураджаю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?2

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць