Эканоміка33

Гродзенскім «Азотам» цікавяцца тры расійскія кампаніі

Расійскія кампаніі разглядаюцца ў якасці патэнцыяльных партнёраў будаўніцтва новага азотнага комплексу. Паводле інфармацыі БелаПАН, цікавасць да супрацоўніцтва з ААТ «Гродна Азот» у частцы прамога інвеставання праяўляюць расійскія «Еўрахім», «Газпром Інвестпраект» і «Акрон».

Паводле наяўных звестак, на ўзроўні рабочых груп разглядаецца магчымасць будаўніцтва азотнага комплексу сіламі ААТ «Газпром Інвестпраект» з наступнай перадачай яго ў арэнду ААТ «Гродна Азот».

Як паведамлялася раней, інвестпраект з удзелам «Гродна Азоту» ўваходзіць у лік пяці інтэграцыйных праектаў, рэалізацыя якіх зараз абмяркоўваецца паміж Беларуссю і Расіяй.

Трэба адзначыць, што восенню 2012 года прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч прапанаваў Індыі ўзяць удзел у прыватызацыі і пашырэнні магутнасцяў «Гродна Азоту». «Тут можна, выкарыстоўваючы азотныя, калійныя і фосфарныя ўгнаенні, рабіць кампаненты для вашага рынку», — падкрэсліваў Мясніковіч, удзельнічаючы ў лістападзе 2012 года ў працы беларуска-індыйскагабізнес-форуму, які праходзіў у Нью-Дэлі.

Аляксандр Лукашэнка ў студзені 2013 года таксама заяўляў пра магчымы ўдзел Індыі ў будаўніцтве новага комплексу на базе «Гродна Азоту». «Я бачу як варыянт будаўніцтва новага прадпрыемства на трох: расіяне, індусы і мы», — адзначаў кіраўнік дзяржавы.

Між тым пасол Індыі ў Беларусі Манодж Кумар Бхарці заявіў 13 жніўня гэтага года, адказваючы на пытанне БелаПАН, што індыйскі бок больш не праяўляе цікавасці да інвестпраекта на базе «Гродна Азоту».

Як адзначыў дыпламат, у студзені 2013 года Беларусь наведала высокапастаўленая дэлегацыя з Індыі, якая абмяркоўвала ў тым ліку пытанні, што тычацца «Гродна Азоту». Праз некаторы час, паведаміў пасол Індыі, стала вядома, што інвестыцыйны праект на базе «Гродна Азоту» Беларусь наважана рэалізаваць з удзелам расійскага капіталу.

«Пазней нам стала вядома, што беларускі бок мае намер ажыццяўляць гэты праект з удзелам расійскіх кампаній. На гэтым цікавасць індыйскага боку да гэтага праекта завяршылася», — канстатаваў Манодж Кумар Бхарці.

ААТ «Гродна Азот» ўваходзіць у склад найбольш буйных хімічных прадпрыемстваў Беларусі, якія ўтвараюць аснову нафтахімічнага комплексу краіны. Прадпрыемства створана ў 1963 годзе, у 2002 годзе пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства, акцыі таварыства належаць дзяржаве.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог

Усе навіны →
Усе навіны

На станцыі метро «Плошча Леніна» жанчына ўпала на рэйкі

Як ідзе рамонт моста на праспекце Незалежнасці ФОТЫ1

У Літве хочуць стварыць дронавую заслону на мяжы з Беларуссю1

«Патэлефануйце Пуціну»: Рутэ папярэдзіў Кітай, Індыю і Бразілію пра другасныя санкцыі3

У парку Чалюскінцаў з’явіцца «Вежа свабоднага падзення»2

Мядзведзеў пра ўльтыматум Трампа: Расіі ўсе роўна8

«Адзін глядзеў тэлефон, другі размаўляў, а трэці ў баку назіраў». Як цяпер праводзяць допыты на мяжы Беларусі з ЕС18

Трампа спыталі, ці ён усё яшчэ лічыць НАТА састарэлай арганізацыяй

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль пачала гаварыць34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць