Грамадства33

Новы пасол Польшчы ў Беларусі — Літвін

Пасол Польшчы прыехаў у Менск і прыступіў да працы. Упершыню з 2005 году.

Новы пасол Польшчы ўжо пачаў працаваць, аднак пакуль невядома, калі ён перадасьць даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку.

Польшча ня мела пасла ў Беларусі ад восені 2005 году. Назіральнікі зьвяртаюць увагу на тое, што стасункі між Беларусьсю й Польшчай былі ў гэты час халоднымі.

Генрык Літвін мае 48 гадоў, скончыў гістарычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. Апошнім часам займаў пасаду намесьніка дырэктара Дэпартамэнту ўсходняй палітыкі МЗС Польшчы. Раней займаў дыпляматычныя пасаўы ў Львове, Рыме й Маскве.

Польскія экспэрты па справах Беларусі падкрэсьліваюць, што Літвін — выдатны выбар. Яны адзначаюць ягоную выдатную кампэтэнцую і абазнанасьць ва ўсходняй тэматыцы. Радыё RMF FM нагадвае, што ранейГенрык Літвін прызнаўся, што да 1989 году супрацоўнічаў з спэцслужбамі.

Вядома, што супрацоўнічаў, гэта зразумела. Гэта шырокае азначэньне. Кожны кіраўнік дыпляматычнага прадстаўніцтва мае кантакты з прадстаўнікамі спэцслужбаў Рэспублікі Польшчы.

Новага пасла чакаюць у Менску сур’ёзныя выклікі, бо ў апошні час зьвіліся абвінавачваньні ў тым, што польскае пасольства ёсьць гняздом заходніх шпегаў. Літвін падкрэсьлівае, што хацеў бы пераканаць беларускія ўлады, што гэта ня так. Пасол адзначыў, што гэта пытаньне палітычнай гульні. Паводле ягоных слоў, абвінавачаньні на адрас польскіх дыпляматаў датычаць, сярод іншага, іх кантактаў з непрызнаным уладамі Зьвязам палякаў на Беларусі.

Беларусь кажа пра гэта — шпегаўская дзейнасьць, мы — супрацоўніцтва з нашымі суайчыньнікамі.

Паводле Польскага радыё, Radio Muzyka Fakty

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Дзмітрый Семчанка расказаў, як яго спрабавалі зламаць у СІЗА9

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць