Здарэнні88

Будматэрыялы для «Чыжоўкі-Арэны» пайшлі на будаўніцтва катэджаў чыноўнікаў

Аператыўнікі службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама выкрылі злачынную групу, якая складаецца з кіраўнікоў і работнікаў ААТ «Мінкпрамбуд» і КУП «УКБ Мінгарвыканкама», якія на працягу года ўчынялі крадзеж будаўнічых матэрыялаў з аб’екта «Культурна-забаўляльны спартыўны комплекс у жылым раёне Чыжоўка г. Мінска».

Як паведаміла старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС Вераніка Пасмеццева, падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў аператыўнікі службы БЭЗ сталіцы ўстанавілі, што з лістапада 2012 года па ліпень 2013 года група падазроных службовых асоб па папярэдняй змове, дзейнічаючы з карыслівай зацікаўленасці і з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, завалодалі будаўнічымі матэрыяламі прадпрыемства ААТ «Мінкскпрамбуд» амаль на 30 млн. рублёў.

Арматура, цэгла, пясок, цэмент, мяккія дахавыя матэрыялы, тынкоўка, піламатэрыялы прызначаліся для выканання будаўніча-мантажных работ на аб’екце «Чыжоўка Арэна».
Аднак будаўнічыя матэрыялы сістэматычна выкрадаліся і вывозіліся ў вёску Загор’е Смалявіцкага раёна, пасёлак Азярцо і вёску Тарасава Мінскага раёна, дзе выкарыстоўваліся пры будаўніцтве прыватных жылых дамоў (катэджаў) падазроных — кіраўнікоў.

Цяпер упраўленнем Следчага камітэта па Мінску ў дачыненні да чацвярых падазроных распачата справа на падставе ч. 3 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учыненае ў буйным памеры). Яны затрыманыя.

Следства і аператыўнікі БЭЗ устанаўліваюць кола асоб, якія аказвалі садзейнічанне ў злоўжываннях і крадзяжы будаўнічых матэрыялаў з аднаго з галоўных спартыўных аб’ектаў краіны, які будуецца, а таксама канчатковую суму нанесенага ўрону бюджэту дзяржавы.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»17

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Усе навіны →
Усе навіны

Сёлета з Беларусі дэпартавалі больш за 3,6 тысячы замежнікаў1

У Мазыры мужчына некалькі разоў ударыў нажом жонку, а потым кінуўся з ім на міліцыянера1

Успаміны Бэлы Шагал паказваюць нечаканы Віцебск. І раскрываюць яшчэ адну таямніцу карцін Шагала8

Памёр фотажурналіст Яўген Коктыш. Ён здымаў Быкава і Мулявіна

Па вяртанні з Польшчы затрымалі заснавальніка школы музыкі Уладзіміра Патапенку3

Эйсмант апраўдвалася, чаму Лукашэнка праігнаруе чэмпіянат па колцы дроў11

Домік у сваім лесе. Мінчук купіў дабітае саўмінаўскае лецішча і зрабіў там грунтоўны і стыльны рамонт6

«Нарэшце!» Людзі на ўра ўспрынялі навіну аб увядзенні штрафаў за слабы інтэрнэт і прапануюць, з якога аператара пачаць9

Неабыякавыя апаненты Ціханоўскай збіраюцца на чарговы сход25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»17

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць