Грамадства3131

Ладуцька пра $100 за выезд: Гэта прадыктавана інтарэсамі большасці

Увядзенне пошліны для беларусаў, якія выязджаюць за мяжу па закупы, не будзе з’яўляцца ўшчамленнем «мільёнаў грамадзян», мяркуе старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Пра гэта ён заявіў 11 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску, выказваючы па просьбе журналістаў сваё меркаванне з нагоды прапановы Лукашэнкі, паведамляе БелаПАН.

«Падатак — гэта таксама ж прадыктавана інтарэсамі большасці. Не ўсе з’язджаюць кудысьці… Гэта не з’яўляецца ушчамленнем, калі гэта будзе. Гэта не будзе ушчамленнем мільёнаў грамадзян,

а гэта будзе дадатковы падатак, у тым ліку на грамадскі транспарт.

У нас самы танны грамадскі транспарт, калі браць на ўсёй тэрыторыі ад Далёкага Усходу да Францыі», — заявіў кіраўнік Мінгарвыканкама.

Ён лічыць, што прапанова кіраўніка дзяржавы [браць 100 даляраў за выезд] прадыктавана жаданнем абараніць айчынных вытворцаў.

«Мы зарабляем няпроста, нам няпроста даюцца гэтыя магчымасці, і гэта адлюстроўвае інтарэсы большасці… Кіраўніцтва многіх дзяржаў праводзіць палітыку абароны ўнутранага рынку і падтрымкі ўласных вытворцаў», — адзначыў кіраўнік Мінгарвыканкама.

«Для таго каб зрабіць высновы, хто, куды і навошта едзе, трэба паглядзець не аднабока.

Параўнаць з развітымі краінамі і рабіць высновы».

Пры гэтым ён лічыць, што «ніхто не забараняе таварапатокі з іншых краін, павінна быць канкурэнцыя».

Прапанова ўвесці пошліну беларусаў, якія выязджаюць за мяжу на закупы, прагучала з боку Лукашэнкі ў час наведвання ААТ «Мотавела» 6 верасня.

«Нас крытыкуюць — бедная, жабрацкая краіна, а нашы людзі да $3 млрд у год вывозяць за мяжу ў Еўрасаюз і прывозяць барахло, якое мы таксама выпускаем», — падкрэсліў Лукашэнка. «Дык вось я даўно даручыў, аж да таго, што выязджаеш за межы, усё роўна за чым, заплаці выязную пошліну. Гэта будзе так: мы цябе на мяжы абслугоўваем — $ 100 з носа плаці і едзь за мяжу», — сказаў у пятніцу Аляксандр Лукашэнка.

Сёння, 11 верасня, віцэ-прэм’ер Пётр Пракаповіч падчас прамой лініі ў газеце «Рэспубліка» заявіў, што Пытанні, якія тычацца ўвядзення пошліны для беларусаў, якія выязджаюць за мяжу, плануецца адпрацаваць на працягу бліжэйшага месяца — паўтара. Пры гэтым выязная пошліна не павінна закрануць турыстаў.

Каментары31

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст18

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

Доўгія пазногці больш не ў модзе. А якія цяпер у модзе?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць