Грамадства33

Былога палітвязня Парфянкова адправілі з Акрэсціна ў ЛПП

Былога палітвязня з турмы на Акрэсціна вывезлі ў лячэбна-працоўны прафілакторый.

Васіль Парфянкоў, які разам з Уладзімірам Яроменкам быў асуджаны на 5 сутак арышту, павінен быў заўтра, а 12:00 выйсці на волю з турмы на Акрэсціна. Але перадачу для яго не прынялі, а ўзялі толькі для Яроменка.

Васіля адвезлі ў Першамайскі РУУС Мінска, а адтуль, паводле інфармацыі праваабаронцаў, яго павезлі ў лячэбна-працоўны прафілакторый (ЛПП).

Пакуль што гэта неафіцыйная інфармацыя, але, тым не менш, участковы міліцыянт паведаміў праваабаронцы Анастасіі Лойцы, што гэта дакладна.

На Васіля Парфянкова і Уладзіміра Яроменка былі заведзены крымінальныя справы «за парушэнне прэвентыўнага нагляду». Яроменак быў асуджаны на тры месяцы арышту і павінен адбываць пакаранне пасля разгляду касацыйнай скаргі.

На Парфянкова справа была заведзена яшчэ раней, але да гэтага часу яна не была перададзена ў суд. Па ўсёй бачнасці, яго вырашылі не асуджаць на максімальны па гэтым артыкуле тэрмін да шасці месяцаў, а адправіць на год у ЛПП.

Васіль Парфянкоў быў першым, каго асудзілі па справе аб падзеях 19 снежня 2010 года.

У лютым 2011 года суд Фрунзенскага раёна Мінска прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках і прыгаварыў да чатырох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму. Акрамя таго, Парфянкоў павінен быў выплаціць больш як 14 млн. рублёў за разбітае шкло дзвярэй у Доме ўрада падчас несанкцыянаванай акцыі апазіцыі. У жніўні 2011 года ён быў памілаваны ўказам Лукашэнкі.

5 студзеня 2012 года за Парфянковым устанавілі прафілактычны нагляд, а ў красавіку Следчы камітэт Першамайскага раёна Мінска распачаў у дачыненні да яго новую крымінальную справу — за парушэнне ўмоў прафілактычнага нагляду. У маі 2012 года суд Першамайскага раёна прызнаў Парфянкова вінаватым у парушэнні ўмоў прафілактычнага нагляду і прыгаварыў да шасці месяцаў арышту. У жніўні 2012 г. Парфянкова этапавалі ў арыштны дом у Баранавічы, дзе ён і адбываў пакаранне. Выйшаў на волю ў лютым 2013 г.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Паліна з Салігорска набрала 400 балаў на экзаменах. Вось куды яна будзе паступаць7

У Кіраўску брат забіў сястру, хочучы абараніць яе ад мужчын са сваіх галюцынацый

На Заслаўскім замку спрабуюць раскрыць таямніцу падземнага ходу2

Іран прыпыніў здабычу газу на найбуйнейшым у свеце радовішчы

Пасля разносу Лукашэнкі «Беларусьфільм» бярэцца ствараць «лінейку сваіх серыялаў»4

«Гэта не самы прывабны варыянт». Што думаюць беларусы пра ўвядзенне Грузіяй трохгадовага ДНЖ для айцішнікаў3

Трамп не збіраецца падпісваць заяву G7 па пытанні ізраільска-іранскага канфлікту

Чаму расіяне аддалі ўкраінцам целы забітых, а тыя — не?8

Колькасць вакансій у Беларусі ў 54 разы большая, чым зарэгістраваных беспрацоўных1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць