Здарэнні11

За хабар затрыманы гендырэктар ААТ «МаналітГрад»

9 кастрычніка пры атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры на месцы злачынства быў затрыманы генеральны дырэктар ААТ «МаналітГрад». 

Як паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі, «спыненне супрацьпраўнай дзейнасці службовай асобы стала вынікам сумесных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў ГУБАЗіК МУС Рэспублікі Беларусь і УБЭЗ ГУУС Мінгарвыканкама». 

Супрацоўнікамі ўказаных падраздзяленняў на працягу апошніх трох гадоў праводзілася праверка фактаў злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, вымаганне і атрыманне хабару кіраўніцтвам ААТ «МаналітГрад». 

ААТ «МаналітГрад» — будаўнічае прадпрыемства, акцыі якога належаць Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва. 

Высветлілася, што падазраваны вымагаў у прадстаўніка камерцыйнай арганізацыі 125 млн. рублёў за своечасовасць плацяжоў па выніках выканання субпадрадных работ у доме-новабудоўлі ЖБПК «Маладосць Міншчыны» (пасёлак Юбілейны Мінскага раёна). Падчас атрымання 95 млн. з патрабаванай сумы ён і быў затрыманы. 

Дом ЖБПК «Маладосць Міншчыны» ўваходзіць у лік праблемных дамоў і стаіць на кантролі ў рабочай групы, створанай па даручэнні кіраўніка дзяржавы для вывучэння праблемных пытанняў будаўнічай галіны. 

ГУБАЗіК МУС сумесна з УБЭЗ ГУУС Мінгарвыканкама задакументаваны аналагічныя факты хабарніцтва сёлета. У прыватнасці, генеральны дырэктар ААТ атрымліваў хабар ад таго ж прадстаўніка камерцыйнай структуры ў сакавіку, ліпені і верасні на агульную суму прыкладна 60 млн. рублёў. Грошы прызначаліся за вырашэнне пытанняў па заключэнні дагавора на будаўнічыя работы на ўказаным аб'екце і безнаяўнай аплаце за нібыта іх выкананне. 

Цяпер па гэтых матэрыялах Галоўнае следчае ўпраўленне СК Беларусі распачало крымінальную справу на падставе ч.3 арт. 430 КК (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры асобай, якая займае адказнае становішча). Падазроны затрыманы, з ім праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт1

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка не прэтэндуе на больш чым дзясятак «Арэшнікаў»6

У Літве арыштавалі групу, якая дапамагала ваенпраму Расіі і Беларусі за еўрапейскія грошы. У ёй былі і беларусы2

У Гомелі асудзілі заснавальніка арт-вёскі і яшчэ траіх зняволеных па справе Гаюна

Арыштаваны гусляр «Старога Ольсы» Алесь Чумакоў4

Ціханоўская аддала 15 тысяч еўра ад Лукашэнкі на падтрымку палітвязняў9

Міністр абароны Літвы: Грошы ад транзіту беларускага калію праз Літву можна пералічваць Украіне15

Самаробныя бомбы і трэніроўкі на стрэльбішчы. Аўстралійская паліцыя раскрыла падрабязнасці нападу на Бондзі-Біч

Мяняюцца банкаўскія камісіі ў Беларусі

Ва ўкраінскім Славуцічы пахавалі беларуску, што была параненая на вайне з Расіяй3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт1

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць