Пафасны і шалёна дарагі рэстаран у Гродне трапіў у скандал праз карціны беларускай мастачкі
Беларуская мастачка Дзіна Макарэвіч абвінавачвае модны рэстаран The Cult у Гродна ў тым, што яе карціны выкарыстоўвалі бясплатна для ўпрыгожвання інтэр’еру. А яна спадзявалася, што іх прададуць!

Пра крыўдную сітуацыю таленавітая мастачка Дзіна Макарэвіч распавяла ў Threads.
Па яе словах, першапачаткова рэстаран The Cult узяў некалькі яе карцін, каб размесціць у залі. Аплата за такую арэнду не была прадугледжана, бо мастачцы казалі, што прададуць іх. Насамрэч, гэта звычайная практыка: кафэ бярэ карціны, якімі ўпрыгожвае інтэр'ер, і размяшчае пад імі інфармацыю пра тое, за колькі можна іх набыць (так, напрыклад, працуе бістро-бар «Виновница» ў Мінску).

Нагадаем: сёлета ў Гродне на вуліцы Віленскай, 37 на месцы гістарычнага будынку адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult — і адразу выклікаў неадназначную рэакцыю праз цэны. Гатэль з рэстаранам адкрыла гродзенская дызайнерка адзення Ірына Звонка разам з мужам. Гасцей яны заваблівалі інтэр'ерамі «як з Pinterest».
Менавіта ў Ірыны Дзіна і ўдакладніла, ці можа рэстаран размясціць пад яе працамі таблічкі галерэйнага тыпу з неабходнымі звесткамі. Тая адказала лаканічна: «Так, замовім».
Дарэчы, у акаўнце The Cult ёсць рылс, у якім расхвальваюць карціны мастачкі, але і там нічога не кажуць пра тое, што іх можна набыць.
Прыкладна праз паўгода знаёмая мастачкі вячэрала ў The Cult і звярнула ўвагу на тое, што ніякіх таблічак пад карцінамі так і не з’явілася. Яна напісала Дзіне, што ніколі б не здагадалася, што працы можна набыць.
Мастачка вырашыла ўдакладніць ва ўладальніцы, што ж адбываецца. І прапанавала рэстаратарцы проста выкупіць карціны, каб пазбавіцца непаразуменняў.
«А вы думаеце, так проста нешта зрабіць на замову ў Беларусі?!» — адказала Ірына Звонка.

Сама Дзіна пераехала ў Варшаву, а ў гэты момант увогуле знаходзіцца на Балі. Таму спытала ў карыстальнікаў Threads: «Падкажыце, калі ласка, наколькі складана раздрукаваць паперку ў Беларусі? Там прынтары скончыліся?».
Большасць каментатараў пагадзілася з тым, што паводзіны Ірыны Звонка выглядаюць не вельмі прыгожа. У каментарах адзначылася блогерка Марыя Гурбанава: «Карціны крутыя, бачылі іх ужывую і ніколі б не падумалі, што яны прадаюцца. Забірайце іх неадкладна».
Сама ж Ірына Звонка таксама з'явілася ў каментарах. Спачатку яна напісала: «Надрукаваныя паперкі ў рэстаранах не вешаюць». А потым увогуле заявіла, што больш не хоча супрацоўнічаць з мастачкай: «Дзяўчына знаходзіцца не ў Беларусі, вы можаце звязацца з ёй наконт набыцця, а забраць іх у нас у The Cult.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ8‑гадовую дзяўчынку з інваліднасцю не хацелі пускаць у мінскае кафэ. Казалі, што яе вазок займае шмат месца
«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»
Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна
Кавярня «Маркс», з якой выгналі мастачку, выбачылася. Цяпер абаронцы кафэ пакрыўдзіліся і заклікаюць да яго кэнсэлінгу
Каментары