Эканоміка44

Эксперт: Эканоміка Беларусі вяртаецца ў мінулае

11 кастрычніка падчас ІІІ Міжнароднага Кангрэсу даследчыкаў Беларусі ў Каўнасе абмяркоўвалі праблемы і выклікі сучаснай Беларусі.

Кандыдат эканамічных навук, дацэнт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Уладзімір Паплыка ў сваім выступе «Тэндэнцыі ў прамысловасці Беларусі» сцвярджае, што ў эканоміцы Беларусі з 1990 года назіраюцца рэгрэсіўныя тэндэнцыі.

Даследчык паведаміў, што жадаў прааналізаваць эфектыўнасць эканомікі Беларусі ў якасным вымярэнні. Для гэтага ён прааналізаваў статыстыку занятасці ў трох сектарах эканомікі, згуртаваных паводле характару канечнага прадукту: сыравіннай (якая займаецца здабычай карысных выкапняў і вырабніцтвам сыравіны), матэрыяльнай (якая выпускае матэрыялы са здабытай сыравіны) і прамысловасці канечнай апрацоўкі і сборкі (якая выпускае складаныя прадукты: машынабудаўніцтва, аптычная, электронная прамысловасць і г.д.).

Паводле дадзеных Паплыкі, з 90-х гадоў занятасць у І тыпе прамысловасці амаль не змянілася, бо здабыча сыравіны ў Беларусі застаецца на дастаткова стабільным узроўні. А занятасць у ІІ тыпе прамысловасці павялічылася на 2%. У той самы час ІІІ тып прамысловасці страціў 2% работнікаў.

«Прамысловасць Беларусі развівалася, як і ў любой індустрыяльнай краіне: ад сыравіннай, да вытворчасці матэрыялаў і далей да дасканалых тыпаў вытворчасці. Аднак у Беларусі з 1990 года мы бачым паварот назад, да эканомікі ІІІ тыпу. Тое самае бачна і ў структуры інвестыцый. Яны павялічваюцца ў сыравінныя віды вытворчасці і памяншаюцца ў прамысловасць ІІ тыпу. А інвестыцыі ў ІІІ тып прамысловасці застаюцца на дастаткова невялікім узроўні.

Між тым эканомікі краін з высокім узроўнем жыцця, графік будзе ўсё больш і больш кіравацца ў бок ІІІ тыпу, што характэрна для постіндустрыяльнага стану эканомікі. Такі паварот — трывожны знак для эканомікі Беларусі», — паведаміў ён.

 

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

На матч аматарскай медыялігі ў Мінску прададзена ўжо 15 тысяч квіткоў2

Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?19

З пачатку года колькасць беларусаў у Літве з дазволам на пражыванне зменшылася на 10%8

Жыхары вёскі пад Баранавічамі папрасілі ў чыноўнікаў заасфальтаваць дарогу. Тыя геніяльна вырашылі праблему12

Дзяўчыну, чый голас гучыць у афіцыйнай версіі гімна Беларусі, асудзілі за ўдзел у пратэстах14

113‑гадовы каньяк, меню на французскай і паўтары тысячы сталовых прыбораў. Якім быў каралеўскі банкет у гонар Дональда Трампа6

Пры самым старым храме Мінска адкрылі кавярню12

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць24

«Тыранiя зноў пагражае Еўропе». У Лондане адбыўся банкет у гонар Дональда Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць