Музыка1414

Топ-5 канцэртаў у Мінску ў наступныя месяцы

Канечне, канец сезона 2013, не такі насычаны як было летась, аднак абраць сабе канцэрт на свой густ можна.

«Наша Ніва» абрала для вас пяць канцэртаў у Мінску, якія прапускаць не варта. Прынамсі, наведаць для лікбезу.

Джо Банамаса – 18 кастрычніка

Палац Рэспублікі

Тут варта спяшацца ўхапіць апошнія квіткі – заўтра ў Палацы Рэспублікі выступіць галоўны герой цяперашняга блюз-рока Джо Банамаса, які працягвае працаваць у традыцыях Джымі Хэндрыкса, гурту Cream і г.д.

Аднойчы Банамаса ўжо выступаў у Мінску, але на паўпрыватным канцэрце і за шалёныя грошы. Цяпер жа паслухаць блюз версіі 2.0 можна па досыць дэмакратычным кошце ад 320 тысяч рублёў.

Мілен Фармэр – 27 кастрычніка

Мінск-Арэна

Французская поп-дзіва Мілен Фармэр паабяцала ледзь самыя танныя квіткі ў туры для Беларусі. У выніку пранікнуцца творчасцю самай заслужанай артысткі Францыі каштуе ад 660 тысяч рублёў.

Варта ісці па некалькіх прычынах.

Па-першае, хіты, якіх у Фармэр за кар'еру набралася дастаткова. Па-другое, шоу – Мілен сапраўдны майстар ладзіць шоу на сцэне. Трэцяе – цікава ж, што на канцэрце будзе такога, што каштуе як 1.5 Depeche Mode.

Эніа Марыконэ – 8 лістапада

Мінск-Арэна

А вось сапраўдны класік сусветнага саўндтрэка, 85-гадовы мэтр стварэння запамінальнай мелодыі Эні Марыконэ, якога і прадстаўляць не мае сэнсу: ён аўтар музыкі болей чым да 300 стужак, пастаянны ўдзельнік складанак кшталту The Very Best of Insrumental Greatest Golden Hits, якія і складаюцца з ягонай творчасці адсоткаў гэтак на 90.

Deep Purple – 10 лістапада

Мінск-Арэна

Ніхто не чакаў, што ў цяперашняй сваёй інкарнацыі гурт Deep Purple зможа запісаць настолькі трывалую, якасную кружэлку як Now What?

Самая любімая на айчынных прасторах каманда брытанскага року па экзістэнцыйных прычынах прыедзе не залатым складам, аднак паслухаць Ена Гілана з таварышамі жыўцом, чаму б і не? Тым больш, каб разам з Мінск-Арэнай хорам паспяваць Smoke on the Water.

Glenn Miller Orchestra – 12 лістапада

Палац Рэспублікі

Канешне, гэта не «той самы» аркестр Глена Мілера, калі ўлічыць, што сам маэстра Мілер загінуў яшчэ ў 1944 г., то і яго аркестр ужо шмат разоў змяніў склад.

Аднак прапанаваны нам нямецкі варыянт аркестру бадай што самы цікавы: у свеце аркестраў Глена Мілера некалькі, аднак трэба аддаць належнае кіраўніку Уілу Салдэну – у ягоным выкананні такая класіка як In the Mood, Moonlight Serenade, American Patrol гучыць амаль як у арыгінале.

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці11

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйскім раёне адшукалі два двухсотгадовыя дубы-волаты1

У небе над Кіевам упершыню з 2022 года з'явіўся цывільны транспартны самалёт1

«Не для таго працую, каб тысячамі даляраў раскідвацца». Беларуска ў Польшчы праз суд спрабуе вярнуць заклад за кватэру9

Цэны на каву і апельсінавы сок у ЗША ўзляцяць да нябёсаў з-за мытаў5

Па справе Гаюна адбылося ўжо як мінімум шэсць судовых працэсаў1

У Беларусі падаражэюць новыя аўтамабілі, а выбар у дылераў стане больш сціплым. Што змяняецца1

«Прыязджаеш без офера — будзе цяжка». Айцішнік-сеньёр працуе ў швейцарскім банку. Вось як да гэтага ішоў7

Загінуў камандзір 155-й брыгады, вайскоўцаў якой абвінавачвалі ў забойствах жыхароў Бучы8

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці11

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць