Грамадства

Стартаваў асноўны этап уступнай кампаніі ў ВНУ

У ВНУ Беларусі стартуе асноўны прыём дакументаў ад абітурыентаў. Прыём дакументаў на бюджэт працягнецца да 17 ліпеня, піша БелТА.

Фота: БелТА

З 18 па 25 ліпеня пройдуць унутраныя ўступныя выпрабаванні. Залічэнне на бюджэт завершыцца 27 ліпеня.

Прыём дакументаў на платную форму таксама стартуе сёння, працягнецца ён да 1 жніўня, пры гэтым тыя, хто здае ўнутраныя ўступныя выпрабаванні ва ўстановах, павінны падаць дакументы да 17 ліпеня. Залічэнне платнікаў завершыцца 3 жніўня.

Гэта датычыцца асноўнага блока спецыяльнасцей, іх пераважная большасць. Пры гэтым ёсць пэўныя варыяцыі ў тэрмінах для некаторых спецыяльнасцей.

Так, для асобных спецыяльнасцей сілавога блока прыём дакументаў на бюджэт пройдзе з 12 па 19 ліпеня, уступныя выпрабаванні там адбудуцца 20—21 ліпеня, залічэнне — да 22 ліпеня.

Выпускнікі педагагічных, спартыўна-педагагічных класаў, а таксама Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка падаюць дакументы на бюджэт з 12 па 14 ліпеня, іх залічаць да 27 ліпеня.

Для сельскагаспадарчых спецыяльнасцей (дзённая бюджэтная форма) актуальныя наступныя тэрміны: падача дакументаў — 12—19 ліпеня, правядзенне ўнутраных уступных выпрабаванняў — 20—25 ліпеня, залічэнне — да 27 ліпеня.

На платнае аддзяленне абітурыенты сельгасспецыяльнасцей, якія здаюць унутраныя уступныя выпрабаванні, падаюць дакументы 12—19 ліпеня, у тых, хто не здае, прыём дакументаў працягнецца да 2 жніўня, залічэнне ў абедзвюх катэгорый пройдзе да 3 жніўня. Прыём і залічэнне ў сельскагаспадарчыя ВНУ на завочнае аддзяленне пройдуць да 20 снежня.

Усяго ўстановы вышэйшай адукацыі краіны прымуць каля 50,6 тыс. абітурыентаў, пры гэтым 31,4 тыс. — на бюджэт, 19,2 тыс. — на платнай аснове.

У 2025 годзе беларускія ВНУ гатовыя прыняць каля 48,3 тыс. першакурснікаў, прычым на бюджэтную форму навучання — каля 31,8 тыс. студэнтаў. Сярод іх больш за 7,5 тыс. (23,6%) — будучыя інжынеры, 3,9 тыс.(12,3%) — педагогі, 3,4 тыс. (10,8%) — медыкі, 2,8 тыс. (8,9%) — аграрнікі. Яшчэ каля 16,4 тыс. чалавек паступяць на платную форму атрымання адукацыі. У гэтым годзе ў краіне з 11-х класаў выпусціліся больш за 56 тыс. чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

Доўгія пазногці больш не ў модзе. А якія цяпер у модзе?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць