Грамадства22

«Логвінаў» падаў у суд

Выдавецтва «Логвінаў» 23 кастрычніка накіравала ў Вышэйшы гаспадарчы суд заяву аб прызнанні несапраўдным загаду Мінінфармацыі аб спыненні дзеяння ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць. 

Пра гэта паведаміў супрацоўнік выдавецтва Павел Касцюкевіч.

Паведамленне пра спыненне ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць індывідуальны прадпрымальнік Ігар Логвінаў атрымаў месяц таму, 23 верасня. У ім казалася, што адпаведнае рашэнне прыняла калегія Мінінфарма 20 верасня, і ў той жа дзень быў падпісаны загад.

Ліцэнзія адклікалася «ў сувязі з дапушчанымі грубымі парушэннямі заканадаўства аб ліцэнзаванні». Такім парушэннем, на думку Мінінфармацыі, стаў выпуск альбома «Прэс-фота Беларусі 2011», які суд Ашмянскага раёна прызнаў экстрэмісцкім 18 красавіка 2013 года («Логвінаў» быў выдаўцом альбома).

У выдавецтве лічаць, што пазбаўленне ліцэнзіі адбылося незаконна.

7 кастрычніка уладальнік выдавецтва, Ігар Логвінаў накіраваў у Мінінфармацыі ліст з абгрунтаванем сваёй пазіцыі і просьбай адмяніць загад. Адказу на гэты ліст пакуль няма.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца7

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца

Усе навіны →
Усе навіны

Адно з забойстваў у Беларусі раскрылі амаль праз 50 гадоў2

Пад Барысавам прайшлі вучэнні — рыхтаваліся да вайны ФОТЫ2

Спартсменка з Баранавіч Марыя Жодзік стала найлепшай лёгкаатлеткай года Польшчы10

Як беларусы адрэагавалі на тыднёвую забарону абортаў8

Расія адхіліла прапанову Трампа аб замарозцы вайны па лініі фронту27

Нідэрланды пайшлі па шляху Трампа — плануюць высылаць мігрантаў ва Уганду7

Беларуска Вера Краўцова, якую забілі ў М'янме, вылецела з Тайланда добраахвотна14

Дураў прайшоўся па Францыі і прапанаваў выкупіць выкрадзеныя з Луўра каштоўнасці5

Сарказі прыехаў у турму адбываць тэрмін. Яго суправаджала жонка Карла Бруні7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца7

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць