Свет1010

У Туркменістане цяжарная жанчына памерла, бо яе аўтамабіль не пусцілі праз картэж Бердымухамедава

Муж жанчыны на каленях прасіў сілавікоў, якія перакрылі дарогу, прапусціць іх аўтамабіль.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: azathabar.com

У Туркменістане цяжарная жанчына памерла, бо яе аўтамабіль не прапусцілі праз картэж прэзідэнта Сердара Бердымухамедава. Здарэнне адбылося 15 кастрычніка 2025 года, піша «Настоящее Время» са спасылкаю на туркменскую службу Радыё Свабода/Азатлык.

Бердымухамедаў у гэты дзень прымаў удзел у цырымоніі закладкі падмурка комплексу па вытворчасці мінеральных угнаенняў на хімічным заводзе імя Ніязава ў Туркменабадзе.

У горадзе былі перакрыты вуліцы, а рух транспарту і пешаходаў абмежаваны.

Крыніца выдання расказала, што муж жанчыны на каленях прасіў сілавікоў, якія перакрылі дарогу, прапусціць іх аўтамабіль. «Яны яго не прапусцілі. Яму сказалі: «Ідзіце ў раённую бальніцу праз завулкі». Па дарозе ў раённую бальніцу яго жонка памерла ў яго на руках. Таксама загінула дзіцё. Калі яны дабраліся да бальніцы, дактары сказалі: «Вы спазніліся», і адразу ж выклікалі паліцыю», — расказаў ён.

Паводле слоў крыніцы, на наступны дзень пасля інцыдэнту з мужам загінулай жанчыны пагаварыў супрацоўнік службы бяспекі і загадаў яму нідзе не абмяркоўваць тое, што адбылося: «З моманту інцыдэнту сілы бяспекі ахоўваюць дом гэтай сям'і. Муж загінулай заявіў, што падасць скаргу прэзідэнту, будзе дамагацца справядлівасці і паведаміць пра тое, што здарылася, СМІ і ў ААН. З таго часу супрацоўнікі сілавых структур прыходзілі да яго дадому і пагражалі».

Крыніца ў цэнтры перынаталогіі і гінекалогіі «Энэ мыхры» паведаміла, што ў дзень візіту Сердара Бердымухамедава «практычна ўсе дарогі Туркменабада былі перакрыты».

«Сілавікі нават не выпускалі машыны хуткай дапамогі са стаянкі нашай бальніцы. Ніводзін з гараджан, якія выклікалі ў той дзень хуткую, не змог атрымаць медыцынскую дапамогу», — адзначыла крыніца.

Каментары10

  • Filipp
    21.10.2025
    Шкада і жанчыну, і мужа , і дзіця.
  • Filipp
    21.10.2025
    "У Туркменістане цяжарная жанчына памерла, БО яе аўтамабіль не пусцілі праз картэж Бердымухамедава"©
    Дакладней казаць , не БО, а ПАСЛЯ таго як.
    І ілюстрацыя не падыходзіць, бо яны былі на ўласнай машыне, а не на хуткай.
  • Iмя
    21.10.2025
    Жах, ага, без охраны, конечно 😂

Цяпер чытаюць

eurolisingbe_now:12:PROXY_BY

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца7

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца

Усе навіны →
Усе навіны

Адно з забойстваў у Беларусі раскрылі амаль праз 50 гадоў2

Пад Барысавам прайшлі вучэнні — рыхтаваліся да вайны ФОТЫ2

Спартсменка з Баранавіч Марыя Жодзік стала найлепшай лёгкаатлеткай года Польшчы10

Як беларусы адрэагавалі на тыднёвую забарону абортаў8

Расія адхіліла прапанову Трампа аб замарозцы вайны па лініі фронту27

Нідэрланды пайшлі па шляху Трампа — плануюць высылаць мігрантаў ва Уганду7

Беларуска Вера Краўцова, якую забілі ў М'янме, вылецела з Тайланда добраахвотна14

Дураў прайшоўся па Францыі і прапанаваў выкупіць выкрадзеныя з Луўра каштоўнасці5

Сарказі прыехаў у турму адбываць тэрмін. Яго суправаджала жонка Карла Бруні7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца7

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць