Культура

«Машэраў зрабіў мне самы дарагі камплімент»

Муза Заслонава, дачка героя-падпольшчыка, адзначыла 80-годдзе.

І хаця яна не такая бадзёрая, як у свае дваццаць, але не засмучаецца. А ў цёплае надвор’е нават практыкуе прабежкі.

За свае 80 яна сустракалася з рознымі людзьмі. Адны рабілі непрыемнасці, асабліва праз зайздрасць да вядомага прозвішча.

Ад сустрэч з іншымі людзьмі засталіся выключна прыемныя ўспаміны. Толькі жанчына так і не знаходзіць адказу на пытанне, чаму яны рана пайшлі з жыцця.

— Я здымала сюжэт для кіначасопіса. На МАЗе здавалі новы грузавік. Наша група падрыхтавала апаратуру, і раптам прыязджае Пятро Машэраў. Прымае грузавік, а затым пытаецца, што мы там робім. Яму патлумачылі і паказалі на мяне, маўляў, дачка Заслонава. Падышоў: «Гэта Заслонава? Вы ж павінны быць старэйшай». Для мяне гэта быў самы дарагі камплімент.

Машэраў загінуў у 62 гады.

А класік айчыннай літаратуры Вячаслаў Адамчык запомніўся сваёй дзіцячай непасрэднасцю.

— З Чэсем я вучылася ва ўніверсітэце. Да таго была адкрытая душа! І вось на курсе неяк збіралі грошы на балет. А Чэсь пытаецца, што гэта? «Там танчаць у такіх спадніцах…» — «Ай, чаго я там не бачыў. Лепш булачку за гэтыя грошы куплю». Але ўгаварылі. І вось мы на балеце. Ціха-ціха. І раптам голас Чэся: «Во як цікава!»

Не стала пісьменніка ў 67.

З іншым класікам, аўтарам «Палескай хронікі», пазнаёмілася перад самай яго смерцю.

— Я хацела зняць фільм пра Івана Мележа. Але ў яго тады акурат было абвастрэнне хваробы. Я прыходзіла, і ён спадзяваўся, што паправіцца. А хвароба была невылечная. Іван Паўлавіч тады будаваў Дом пісьменніка ў Мінску: вазіў нас, паказваў, дзе які пакой размесціцца. І я думала, як зняць пісьменніка, каб усё выглядала натуральна. Пакуль я была ў пошуку, ён памёр…

Калі наша сям’я ў вайну была ў Бугуруслане ў эвакуацыі, Мележ там жа ляжаў у шпіталі пасля ранення. І да нейкага параненага прыходзіла дзяўчына. А той у выніку памёр. Дзяўчына тады так плакала, што сэрца пісьменніка разрывалася. Мележ закахаўся ў яе. І яны пасля ажаніліся. Помню, як прыйшла да яго з вялікім букетам кветак. А ён адчыніў дзверы і кажа, каб я жонцы падарыла — ёй будзе прыемна. Настолькі кахаў яе.

Мележ памёр у 55.

Муза Заслонава

Нарадзілася ў 1933 у Хабараўскім краі. Скончыла журфак БДУ (1957) і ВГІК (Масква) (1966). Рэжысёр­-дакументаліст. Зняла фільмы «Салдаты крэпасці», «Бацька», «Школьныя акварэлі», «Гарачы подых Поўначы». Выдала кнігу ўспамінаў «Фамілія» (Мінск, 2011).

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА3

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкі актывіст Анатоль Вайцяхоўскі, які цішком вярнуўся ў Беларусь, даў інтэрв’ю прапагандыстам29

У Сляпянцы знайшлі патанулую дзяўчыну1

Летась кліматычная зіма так і не пачалася

Смеццевы калапс у Магілёве: кантэйнеры патанулі ў адходах

Apple упершыню за 14 гадоў стала лідарам рынку смартфонаў1

Расійскага дыпламата на Кіпры знайшлі мёртвым пасля знікнення Баўмгертнера7

У Баранавічах кацяня закруцілі ў слоік і выкінулі на сметнік6

Хлопец выйшаў з клуба і знік — яго шукаюць ужо два тыдні1

Беларуска здзейсніла рэкордны скачок з парашутам і дошкай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА3

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць