Здарэнні22

Памёр журналіст Мікалай Ільюшэнка, ён быў паранены ў часе тэракта ў метро

У Мінску памёр журналіст, былы намеснік галоўнага рэдактара газеты «Вечерний Минск» Мікалай Ільюшэнка. Пра гэта БелаПАН паведаміў былы галоўны рэдактар выдання Сяргей Сверкуноў.

Мікалай Ільюшэнка нарадзіўся ў 1949 годзе, працаваў у газеце «Вечерний Минск» са студзеня 1991 года па чэрвень 2009 года. Пахаванне адбудзецца 5 лістапада.

Грамадзянская паніхіда пройдзе ў 12.00 па адрасе вул. Прытыцкага, 48, кв. 119.

«Мы працавалі разам больш як 20 гадоў, — сказаў Сверкуноў. — Гэта быў журналіст ад Бога, надзелены талентам і здольнасцямі. Ён быў чалавек творчы і цікаўны, у яго была страсць да пазнання новага.

І хоць з ім было працаваць не заўсёды проста, але заўсёды — цікава. Ён умеў працаваць з людзьмі, і стаўленне супрацоўнікаў да яго заўсёды было добрае».

Паводле слоў Сверкунова, менавіта Ільюшэнка займаўся стварэннем сайта газеты «Вечерний Минск», які ў канцы 90-х гадоў стаў першым беларускім газетным сайтам у інтэрнэце.

«У свой час на першай выставе tibo гэта было ацэнена, і мы атрымалі прыз», — зазначыў Сверкуноў.

Ён падкрэсліў, што Ільюшэнка моцна пацярпеў падчас тэракта ў мінскім метро ў красавіку 2011 года і перанёс больш як 12 аперацый, апошняя з якіх была летам.

«Думаю, тое што здарылася, — гэта ўсё наступствы таго тэракта», — сказаў ён.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць2

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля скандалаў вакол няўдалых пастановак галоўнага балетмайстра Тэатра оперы і балета абвінавацілі ў плагіяце2

Адам Глобус: Мы павінны культываваць сталічнасць. Правінцыйнасці, вясковасці ў нас стае20

Урад Нікарагуа заявіў пра вызваленне зняволеных пад ціскам ЗША3

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам11

«Грубы імперыялізм». З'явіўся аналіз новай палітыкі ЗША вачыма лукашэнкаўскіх сілавікоў25

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА37

На Мінскім моры ўтварыліся таросы ФОТАФАКТ1

У інстаграме маштабная ўцечка, пацярпелі 17,5 мільёна карыстальнікаў

Дональд Трамп апублікаваў пост пра гатоўнасць ЗША дапамагчы Ірану7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць2

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць