Спорт

Брэсан блізкі да падпісання кантракта з бразільскім клубам

Паўабаронца зборнай Беларусі Рэнан Брэсан блізкі да падпісання кантракта з бразільскім клубам «Крысіўма».

Чэмпіянат Бразіліі ўжо завяршаецца, і Рэнан Брэсан можа стаць першым набыццём «Крысіўмы» ў міжсезонне. Дамоўленасць з футбалістам ўжо маецца, пагадненне паміж бакамі можа быць падпісана пасля нядзельнага матчу «Крысіўмы» з «Віторыяй», які пройдзе ў рамках 36-га тура нацыянальнага першынства.

Усё залежыць ад таго, ці захавае патэнцыйны клуб Брэсана прапіску ў бразільскай Серыі А.

На гэты момант каманда з штата Санта-Катарына [дарэчы, штат, у якім нарадзіўся Рэнан Брэсан — НН] займае 14-ы радок у турнірнай табліцы (у чэмпіянаце Бразіліі бярэ ўдзел 20 клубаў, праводзіцца 38 тураў — НН), толькі на адзін пункт апярэджваючы «Карытыбу», якая знаходзіцца ў зоне вылету [вылятае чатыры каманды].

«Крысіўма» — бразільскі футбольны клуб з аднайменнага горада ў штаце Санта-Катарына. Гэта адзін з чатырох наймацнейшых клубаў свайго штата поруч з «Фігейрэнсе», «Аваі» і «Жаінвілем».

У 2012 годзе «Крысіўма» выйшла ў Серыю A. У свой час за гэты клуб пагулялі Марыа Жардэл, Даніэл Карвальё, Дуглас дас Сантас, а ў 1991 годзе ўзначальваў каманду Луіш Фэліпэ Скалары. Менавіта пад яго кіраўніцтвам «Крысіўма» дасягнула найбольшага поспеху ў сваёй гісторыі, заваяваўшы Кубак Бразіліі.

Рэнан Брэсан у канцы 2012 г. перайшоў з БАТЭ з расійскую «Аланію», якая потым вылецела ў першую лігу і зазнала фінансавыя цяжкасці.

Брэсан, якому не плаціўся заробак, урэшце разарваў кантракт з расійскім клубам і выехаў у Бразілію.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў 2

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў 

Усе навіны →
Усе навіны

18‑гадовая сцяганосца зборнай Малдовы аказалася зацятай пуціністкай12

Алімпіяда яшчэ толькі пачалася, а заваяваныя медалі ў некаторых прызёраў ужо паламаліся5

У Варшаве завялі «птушкамат» для ратавання параненых птушак. Кажуць, што ён такі першы ў свеце1

Лыжнік з Гаіці заняў на Алімпіядзе апошняе месца, але сарваў апладысменты

Еўрасаюз хоча ўвесці санкцыі супраць порта ў Грузіі

На поўдні Украіны расіяне збілі ўкраінскі верталёт2

Фядута пра тое, ці будзе Коля пераемнікам Лукашэнкі14

Ціханоўская павінна сысці, каб цяпер нехта іншы «ні на што не ўплываў» і «рабіў пустыя здымкі з Рутэ ці Тускам»?59

Вайскоўцы ЗША затрымалі яшчэ адзін танкер расійскага ценявога флоту1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў 2

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць