Свет66

Уначы на Майдане штогадзіну спяваюць «Шчэ нэ ўмэрла Украіна» пад сола Русланы - рэпартаж Кірылы Хілька з Кіева

Перадае з Кіева карэспандэнт «Нашай Нівы» Кірыла Хілько.

Сённяшняя ноч на Еўрамайдане была як ніколі трывожнай. Яшчэ а другой гадзіне дня 4 снежня на ўкраінскіх інфармацыйных парталах з'явілася інфармацыя пра магчымы разгон дэманстрацыі. Паведамлялася, нібыта міліцыі было загадана зачысціць плошчу. Пры гэтым нібыта мусілі адключыць усё асвятленне і камеры відэаназірання.

Людзі дзяжураць на мірных барыкадах.

Майдан быў гатовы да такога сцэнара, а чуткі ўзмацнілі пільнасць: у параўнанні з мінулымі днямі барыкады разрасліся як ушыркі, так і ўвышкі.

Забарыкадаваная вуліца Інстытуцкая.

Аргкамітэт Еўрамайдану паведаміў журналістам пра рост колькасці абаронцаў Майдана: варту ўзначалілі афіцэры запасу, некаторыя з іх нават ваявалі ў Афганістане.

Сапраўды, цяпер ля барыкад пастаянна дзяжураць людзі ў камуфляжы — напрыклад, на вул. Інстытуцкай было заўважана некалькі дэсантнікаў — якія каардынуюць дзеянні іншых абаронцаў.

Пратэстоўцы грэюцца ля вогнішча.

У самаахове Майдану каля 2000 чалавек, яны падзеленыя на чатыры групы і, сцвярджаюць яны, могуць супрацьстаяць нават «Беркуту».

Барыкады на Хрышчаціку.

Бліжэй да ночы ўзмацнілі пільнасць валанцёры: яны ўважліва аглядалі тых, хто заходзіць ці выходзіць у штаб у Доме прафсаюзаў ці на сам Майдан Незалежнасці, дый колькасць валанцёраў на варце мінулай ноччу была большай, чым у папярэднюю.

Маладыя людзі з жоўта-блакітнымі сцягамі ахоўваюць Майдан увечары.

Калі з'явілася інфармацыя, што ў горадзе Васількоў за 30 кіламетраў ад Кіева мясцовыя актывісты заўважылі на тэрыторыі вайсковай вучэльні каля 30 аўтобусаў з «Беркутам» з усходніх абласцей, якія «чакаюць загаду рухацца на Кіеў», людзі адправіліся туды на машынах і блакавалі выезд з вучэльні. Яны выпускалі толькі легкавікі з цывільнымі асобамі.

На Еўрамайдане многа святароў розных цэркваў. Яны хочуць быць разам са сваімі вернікамі.

Насамрэч, тая навіна не выклікала даверу, бо з дакументальных пацверджанняў прысутнасці «Беркута» ў Васількове быў толькі сюжэт канала ТСН. 

Студэнцкія актывісты раздаюць ежу.

Каб перастрахавацца, актывісты рушылі і на Чырвоназорны праспект, дзе знаходзіцца база кіеўскага «Беркута», і таксама блакавалі выезд уласнымі аўтамабілямі.

Відэасюжэт канала ТСН пра «Беркут» у Васількове:

Больш за ўсіх верылі ў магчымы сілавы сцэнар расійскія журналісты — яны знаходзілі яскравыя паралелі Еўрамайдану і падзей на Балотнай плошчы 6 мая. Украінскія калегі ставіліся да магчымага разгону больш скептычна, бо менавіта сілавы разгон першага Еўрамайдану і падзеі на вуліцы Банкавай ператварылі Еўрамайдан у тое, чым ён ёсць цяпер.

Канцэрт на Еўрамайдане не спыняецца. Людзі мусяць рухацца, каб сагрэцца.
Канцэрт на Еўрамайдане не спыняецца. Людзі мусяць рухацца, каб сагрэцца.

Вартавыя на барыкадах таксама сумняваліся, што ўлады рашацца на зачыстку. Некаторыя лічылі распаўсюд такой інфармацыі правакацыяй, накіраванай на стварэнне нервовай атмасферы і панікі.

«Ну хай паспрабуюць сунуцца, мы будзем іх чакаць», — паціснуў плячыма адзін з ахоўнікаў барыкад.

У выніку нічога кепскага не адбылося, і ўся ноч прайшла надзвычай мірна. Трэба адзначыць, што людзей нават пабольшала ў параўнанні з мінулымі днямі.

Усю ноч для людзей спявалі рок-гурты, барды, гралі музыкі, чыталі вершы паэты. Каардынатарам начной актыўнасці, як і раней, была спявачка Руслана — яна дзяжурыць на Майдане кожную ноч. 

Тысячы людзей з ліхтарыкамі ў руках штогадзіны спяваюць украінскі нацыянальны гімн.

У пачатку кожнай гадзіны людзі запальваюць ліхтарыкі на сваіх мабільных тэлефонах і разам з Русланай спяваюць дзяржаўны гімн Украіны. З пачаткам новага дня арганізатары сабралі калону пратэстоўцаў, якая, як заўжды, рушыла ў бок Адміністрацыі прэзідэнта.

Апытанка

Каментары6

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць