Грамадства6161

На слуханнях КР Пракоп'еў высвятляў, чаму Ціханоўская села там, дзе села

«Дзякуй, я ўжо размясцілася», — адмовілася перасаджвацца Ціханоўская.

Скрыншот анлайн-трансляцыі

Сёння ў Варшаве адбываюцца слуханні Каардынацыйнай рады. Без халівару не абышлося.

Вадзім Пракоп'еў вырашыў пачаць блок пытанняў і адказаў з іроніі. Ён падзякаваў за тое, што Святлана Ціханоўская прыйшла на слуханні ў Каардынацыйную раду — маўляў, дэмакратычную лідарку там чакалі пяць з паловай гадоў.

Дадаў і камплімент, на які Ціханоўская адрэагавала спакойным кіўком, а віцэ-спікерка Ліза Пракопчык закаціла вочы і з цяжкасцю старалася стрымаць смяшок.

А пасля спытаў, чаму Ціханоўская села там, дзе села.

— Мы, калі рыхтавалі слуханні, вырашылі зрабіць усё па канонах, проста як у амерыканскім Кангрэсе. Вы таксама выступалі ў амерыканскім Кангрэсе, як я памятаю, і ведаеце гэтую культуру слуханняў. Па канонах было зроблена ўсё, у тым ліку і расстаноўка мэблі для гледачоў і мадэратараў. Для вас, як для палітыка, запрошанага адказваць на слуханнях, мы прадугледзелі асобны стол насупраць прэзідыума. Ізноў жа, роўна як у Кангрэсе ЗША. Сёння вы памянялі казуальна правілы і звыкла размясціліся ў прэзідыуме, што крыху парушае этыкет і некалькі абясцэньвае працу нашай тэхкаманды. Я правільна вас разумею, Святлана, вам некамфортна быць за асобным сталом побач з прэзідыумам, вы адчулі сябе адказчыкам, можа, падсправаздачным палітыкам? У чым прычына аднабаковай змены этыкету?

Святлана Ціханоўская такому тэхнічнаму пытанню здзівілася.

— Тут у зале прысутнічаюць такія ж чальцы Каардынацыйнай рады, як і вы. І мне прыемна глядзець на людзей перад сабой. Гэта тэхнічныя моманты, якія абсалютна не звязаныя з маім жаданнем ці нежаданнем і з тым, як я сябе адчуваю.

У гэты момант у зале раздаліся апладысменты. Але Пракоп’еў працягнуў гнуць сваю лінію:

— Але вы былі б не супраць размясціцца так, як гэта прынята ў Кангрэсе ЗША на падобных слуханнях?

Ліза Пракопчык драматычна ўзмахнула рукамі і адкінулася на спінку крэсла.

Ціханоўская ж адступаць не планавала:

— Дзякуй, я ўжо размясцілася.

Арцём Брухан залічыў гэтае пытанне Пракоп’ева ў агульныя пытанні ад фракцыі «Беларусы», з чым Вадзім не пагадзіўся.

На канфлікт адрэагаваў філосаф Уладзімір Мацкевіч. Ён напісаў у чаце «Толькі рэфарматары і рэфарматаркі»:

— Першае пытанне Пракоп'ева зусім не дурное. Не ведаю, хто прыдумаў перасадзіць Святлану з месца адказчыка перад КР, у прэзідыум. Але гэта тонкі і хітры маніпулятыўны ход. Святлана злучылася з КР візуальна, фактычна выглядае як кіраўнік КР. Поўная прафанацыя слуханняў.

Франак Вячорка з такім меркаваннем не пагадзіўся:

— Лухта. У бальшыні выпадкаў высокі госць ці асноўны дакладчык выступае з прэзідыума ці сядзіць у прэзідыуме.

Каментары61

  • Абармот
    07.02.2026
    Прокопьев, клоун, уймись уже, ну. Тебя в 2020 только на пафосные видосики хватило
  • Прарыў
    07.02.2026
    Імітаванне працы палітычных абібокаў.
  • Сяржук Каляда
    07.02.2026
    Якая асоба, такія й навіны.

Цяпер чытаюць

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі10

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына прымушаў партнёрку выпіць з ім — яна яго зарэзала5

Памёр біскуп Казімір Велікаселец — найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі4

«Надышоў час». Краўцоў заклікаў пасунуць лідарства Ціханоўскай у дэмсілах48

41‑гадовая Ліндсі Вон з цяжкой траўмай нагі выйшла на трасу, але ўпала ў самым пачатку спуску ВІДЭА6

Адзіны ў вобласці. Бацькі ў Гомелі назвалі сына рэдкім імем з культавага бандыцкага серыяла35

Расійскія вайскоўцы пахваліліся ўдарам трохтоннай бомбай па жылым доме, дзе заставаліся людзі6

Пасол РФ у Беларусі пра расіян і беларусаў: Мы і ёсць адзіны народ104

Што вядома пра ўдзельніцу замаху на генерала ГРУ3

Пратасевіч адказаў, як праца ў КДБ дапамагае на тэлебачанні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі10

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць