Музыка1313

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр

Калектыву тэатра оперы і балета Рэспублікі Комі ўрачыста прадставілі новага мастацкага кіраўніка — ім стаў беларус. Гаворка ідзе пра маладога дырыжора Юрыя Дземідовіча, якога суайчыннікі памятаюць як «Чароўнага трусіка» з дзіцячага «Еўрабачання».

Юрый Дземідовіч. Фота з яго інстаграма

Мясцовыя чыноўнікі чакаюць, што Юрый зробіць так, каб «рэгіянальны тэатр быў бачны на федэральнай карце культуры». Сам жа Дземідовіч падкрэсліў: «Для мяне Тэатр оперы і балета Рэспублікі Комі — гэта тэатр з патэнцыялам і характарам. Мая задача як мастацкага кіраўніка — выбудаваць выразную стратэгію, павысіць выканальніцкі ўзровень і стварыць умовы, пры якіх тэатр зможа ўвайсці ў лік вядучых оперных тэатраў Расіі. Гэта амбітная, але абсалютна дасягальная мэта пры сумеснай прафесійнай працы».

Нагадаем, Юрый Дземідовіч прадстаўляў Беларусь на дзіцячым «Еўрабачанні» ў 2009 годзе. Тады ён з песняй «Чароўны трусік» заняў толькі дзявятае месца, але стаў шалёна папулярным не толькі на радзіме, але і за яе межамі. Відэа з конкурснай песняй хлопца з незвычайнай знешнасцю амаль адразу завірусілася.

Але самому Юрыю такая слава не падабалася — ён рос у даволі рэлігійнай сям’і, з трох гадоў пеў у царкоўным хоры. А гледачы бясконца жартавалі, што песняй «Чароўны трусік» можна лёгка выклікаць д’ябла. Таму ў нейкі момант хлопец заявіў, што больш ніколі не будзе выконваць свой галоўны хіт — і стрымаў абяцанне. Нават адмовіўся выступаць на разагрэве ў гурта The Prodigy, калі той прыязджаў у Мінск.

У выніку таленавіты хлопец вырашыў вучыцца на дырыжора. Кар'ера яго складваецца даволі паспяхова. Юрый стаў лаўрэатам многіх музычных конкурсаў, ён дырыжыраваў аркестрамі ў розных тэатрах Беларусі і Расіі.

Каментары13

  • Добра памятаем Чароўнага Трусіка
    07.02.2026
    Малайчына! Жадаю поспехаў!
  • літ
    07.02.2026
    мне ,наадварот,вельмі падабаўся яго нумар на Еўрабачанні,незвычайны ,з гэтымі лацінскімі словамі.
    шкада,што ён вучыўся на расейскай культуры і рэалiзуе сябе там....
  • Нефанатка
    07.02.2026
    симпатичный парень вырос

Цяпер чытаюць

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў 6

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў 

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пагражае заблакаваць адкрыццё новага моста паміж ЗША і Канадай3

Колькі ў Беларусі экзарцыстаў і па якіх прыкметах яны вызначаюць, з каго трэба выганяць д'ябла8

МАК забараніў украінскаму скелетаністу выступаць у шлеме з выявамі спартсменаў, загінулых на вайне4

18‑гадовая сцяганосца зборнай Малдовы аказалася зацятай пуціністкай12

Алімпіяда яшчэ толькі пачалася, а заваяваныя медалі ў некаторых прызёраў ужо паламаліся5

У Варшаве завялі «птушкамат» для ратавання параненых птушак. Кажуць, што ён такі першы ў свеце1

Лыжнік з Гаіці заняў на Алімпіядзе апошняе месца, але сарваў апладысменты

Еўрасаюз хоча ўвесці санкцыі супраць порта ў Грузіі

На поўдні Украіны расіяне збілі ўкраінскі верталёт2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў 6

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць