Меркаванні44

Івонка Сурвіла: «Да сумленьня Вашага ніхто апрача Вас самых ня мае доступу»

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася з адкрытым лістом да настаўнікаў Беларусі.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася з адкрытым лістом да настаўнікаў Беларусі з нагоды пачатку новага школьнага году.

«Нічога так моцна мяне не задавальняе, як быць настаўнікам ды выхоўваць дзетак, якія будуць уважаць сваім абавязкам прычыніцца да дабрабыту нашага сьвету…» Так аднойчы гаварыў усім ведамы ў Канадзе настаўнік Юстын Трудо, сын найбольш ведамага канадзкага прэм’ер‑міністра П’ера Трудо.

Дарагія настаўнікі Беларусі, як прыемна было б пачуць, што Вы таксама выбралі гэтую прафэсію, каб зрабіць з нашых беларускіх дзетак лепшых Беларусаў, з пачуцьцём адказнасьці за будучыню свае Бацькаўшчыны, за зьберажэньне свае культуры і свае мовы».

***

«Вельмі ж прыкра чуць юнакоў, якія прыяжджаюць зь Беларусі на летні адпачынак у Канаду ды дзівяцца, што нехта ў Канадзе гаворыць па‑беларуску…

Мы тут гэтую мову шануем і ўважаем нашым агульнабеларускім скарбам. Пачуцьцё гэтае стараемся перадаць нашым дзецям. Уявеце сабе іхнае расчараваньне, калі прыехаўшы ўпершыню ў Беларусь яны чуюць мову чужую, не беларускую. А ад Вас залежыць у вялікай меры павага ў Беларусі да свае мовы, да ўсяго беларускага, бо Вы зьяўляецеся найбольшым аўтарытэтам для сваіх вучняў».

***

«Што рэжым у Беларусі антыбеларускі, гэта ўсім ведама. Але ж да сумленьня Вашага ніхто апрача Вас самых ня мае доступу. Сваім прыкладам настаўнік можа зрабіць болей як усе ўказы дыктатара.

Зьвяртаюся да Вас сёньня з просьбай: выхоўвайце ў беларускім духу нашых дзетак, каб яны не цураліся свайго. Каб яны былі гордыя, сьмелыя, прынцыповыя. Каб разумелі, што Беларусь іхная Бацькаўшчына і што іхным сьвятым абавязкам ёсьць яе бараніць ад чужых імпэрыялістычных намераў.

Вы, дарагія настаўнікі Беларусі, можаце як ніхто іншы адрадзіць беларускую Беларусь!».

Радыё Свабода

Каментары4

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць