Культура

Музей Багдановіча: пяць аспектаў рэарганізацыі

Літаратурны музей Максіма Багдановіча можа страціць свой статус і ператварыцца ў філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. У чым пагроза такога рашэння для айчыннай культуры?

У будучых пераўтварэннях можна вылучыць пяць аспектаў, звязаныя паміж сабой.

Маральна-этычны

Багдановіч — наш класік. Адзінкі з творцаў таго ўзроўню маюць самастойныя ўстановы, дзе вывучаецца іх творчасць. У Беларусі дагэтуль няма дзяржаўных музеяў, прысвечаных творчасці Гарэцкага і Караткевіча.

Рэарганізацыя музея ў філію – зневажальная для грамадства.

Арганізацыйны

Дзяржава мусіць адкрываць новыя ўстановы, а не рэарганізоўваць тыя, якія існуюць. 

У адну структуру мае сэнс аб’ядноўваць установы, падобныя паміж сабой. Між тым музей Багдановіча ўжо мае два філіялы (Дом у Ракуцёўшчыне, дзе летам 1911 года адпачываў Багдановіч, і «Беларускую хатку» ў Мінску). Нават калі музей стане філіяй, яны будуць мець той жа статус (бо знаходзяцца на адлегласці ад асноўнага будынку).

Атрымліваецца, творчасць Багдановіча будзе прадстаўлена ў трох філіях? І кожная з іх будзе роўная адзінаму ў Беларусі музею Быкава, які мусіць неўзабаве адкрыцца.

Існуе небяспека, што з часам музей наогул можа знікнуць. На думку Уладзіміра Арлова, неўзабаве ўстанова стане філіялам. А потым узнікне думка: навошта філіялу такі будынак? Багдановічу хопіць залы ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры.

Бюракратычны

Відавочна, пасля рэарганізацыі ўсе пытанні па вывучэнні спадчына Багдановіча давядзецца ўзгадняць з кіраўніцтвам Музея гісторыі беларускай літаратуры.

А гэта лішні бюракратызм.

Навукова-даследчы

Таццяна Шэляговіч, дырэктарка музея Багдановіча, кажа, што пасля рэарганізацыі ў філіяле могуць застацца «толькі сем ці пяць чалавек, а можа, і таго меней». Хутчэй за ўсё, яны будуць назіраць за станам экспазіцыі або займацца экскурсіямі. Астатнія пяройдуць ў цэнтральную структуру.

Але няўжо супрацоўнікі змогуць займацца ў новай структуры толькі даследаваннем творчасці Багдановіча? Хутчэй за ўсё, гаворка будзе ісці над супольнымі праектамі. А вывучэнне спадчыны Максіма будзе закансервавана.

Генадзь Бураўкін прыводзіць прыклад з Нацыянальнай акадэміяй навук. У выніку аб'яднання паміж сабой Інстытута літаратуры і Інстытута мовы іх даследаванні істотна скараціліся.

«Ёсць аптымізацыя і рэарганізацыя, а ёсць мінімізацыя», — кажа Бураўкін.

Тэст для грамадства

Канчатковае рашэнне пра статус музея яшчэ не прынятае. Пастанову калегіі Мінкульта павінен зацвердзіць Савет Міністраў. Таму грамадства яшчэ можа паўплываць на канчатковае рашэнне. Што рэальна зрабіць?

Удзельнікі прэс-канферэнцыі, якая прайшла сёння на сядзібе БНФ, вылучылі некалькі шляхоў.

Рыжысёр Валерый Мазынскі прапанаваў выкупіць музей Багдановіча. «Мы толькі дзверы зможам выкупіць», — з горыччу парыраваў яму Бураўкін.

«Але колькі мы гэтых рэзалюцый напісалі? — адказаў Мазынскі. — Чыноўнікі ходзяць на іх».

Уладзімір Арлоў нагадаў пра пастанову Савета Міністраў, з якой амаль ніводны пункт (напрыклад, рамонт «Беларускай хаткі», ўстаноўка помніка ў Гродна) не быў выкананы.

Уладзімір Някляеў прапанаваў звярнуцца да кіраўніцтва Саўміна з лістом. А пасля непазбежнага адказу аб недахопе сродкаў абвясціць нацыянальную кампанію аб зборы сродкаў на некалькі праектаў.

Сярод прапаноў — правядзенне чытанняў Багдановіча і выступленне бардаў на прыступках музея, што мусіць звярнуць увагу грамадства на праблему ўстановы.

Каментары

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць