Эканоміка

Праект бюджэту на 2014 год прыняты парламентам у першым чытанні

Дэпутаты палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 12 снежня прынялі ў першым чытанні праект рэспубліканскага бюджэту на 2014 год.

Паводле слоў міністра фінансаў Андрэя Харкаўца, параметры бюджэту дазваляюць забяспечыць неабходнае фінансаванне сацыяльнай сферы, рэалізаваць механізмы павышэння заработнай платы, аказаць дапамогу рэальнаму сектару эканомікі.

Праект бюджэту на 2014 год сфарміраваны зыходзячы з росту ВУП у 3,3%. Агульная сума даходаў кансалідаванага бюджэту прагназуецца ў суме 205 трлн. 984,7 млрд. рублёў, або 29% ВУП. Даходы па праекце рэспубліканскага бюджэту прадугледжваюцца ў суме 128 трлн. 594,1 млрд. рублёў, або з ростам да чаканага выканання 2013 года на 19%.

Расходы кансалідаванага бюджэту на 2014 год прагназуюцца ў суме 205 трлн. 984,7 млрд. рублёў, або 29,1% ВУП. Расходы па праекце рэспубліканскага бюджэту на 2014 год сфарміраваныя ў суме 128 трлн. 594,1 млрд. рублёў, або з ростам да чаканага выканання 2013 года на 15,2%. Такім чынам, фарміраванне праекта рэспубліканскага бюджэту на 2014 год зроблена на бездэфіцытнай аснове.

Харкавец паведаміў, што выплаты па дзяржаўным доўгу ў 2014 годзе складуць 2,6 млрд. даляраў. Урад, паводле яго слоў, «валодае сродкамі для гэтых плацяжоў». Аднак ва ўрадзе лічаць «важным рэфінансаванне часткі плацяжоў», дадаў міністр фінансаў. У прыватнасці, для гэтых мэтаў плануецца прыцягнуць знешнія і ўнутраныя запазычанні ў памеры 2 млрд. даляраў.

Харкавец падкрэсліў, што бюджэт фарміраваўся ў цяжкіх умовах. «Мы мяркуем, што ён аптымальны па ўзроўні расходаў, не ўтрымлівае лішкаў, прадугледжвае эканомнае выкарыстанне кожнага рубля, садзейнічае эканамічнаму росту рэгіёнаў», — сказаў кіраўнік Мінфіна. 

Ён зазначыў, што ўрад мае намер «зрабіць больш жорсткай практыку выканання бюджэту».

Каментары

Цяпер чытаюць

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому4

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай Іашкар-Але беларуса аштрафавалі за паведамленне «Слава Украіне!» з імітацыяй парасячага віску4

Трамп: Расія патраціла мільёны даляраў і жыцці сваіх людзей, каб амаль нічога не захапіць9

Лукашэнка заявіў, што «Арэшнік» ужо ў дарозе да Беларусі13

У Мінску з'явяцца дзевяць «унутраных гарадоў»

Красуліна: Тэрміны сустрэчы з дыяспарай у Нью-Ёрку сапраўды пераносіліся, але па ініцыятыве Сяргея Ціханоўскага29

У Кітаі цэнзура будзе блакаваць песімістаў6

Чаму дыягназаў «аўтызм» становіцца ўсё больш16

Стаўленік Пуціна ў Крыме абгрунтаваў адзінства беларусаў і расейцаў цытатай Багдановіча. Што ў ёй не так11

Першая краіна Еўрасаюза забараніла ўезд Біньяміну Нетаньяху5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому4

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць