Грамадства33

Ксёндз Уладзіслаў Лазар служыць у касцёле ў Вілейцы

«Так, ён знаходзіцца ў Вілейцы, – пацвердзіў «Нашай Ніве» ксёндз Юрый Санько. – Адразу, як вызвалілі».

Праўда, в.а. прэс-сакратара Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі не ведае, ці знаходзіцца ксёндз Лазар пад наглядам спецслужбаў.

У Вілейцы святар будзе служыць у касцёле Узвышэння Святога Крыжа.

Вілейка — горад у Мінскай вобласці, за 100 км ад Мінска. Пробашчам у касцёле Узвышэння Святога Крыжа служыць ксёндз Аляксандр Барыла — дэкан Вілейскага дэканата, з сям'і, якая дала некалькі ксяндзоў.

У верасні, між іншым, храм адзначыў стагоддзе.

Тут служаць два ксяндзы, але трэба ездзіць і ў навакольныя касцёлы, дзе няма святароў.

Таму ксяндза Лазара прыслалі дарэчы, як адзначылі прыхаджане.

Ксёндз-дэкан Аляксандр Барыла не стаў каментаваць прызначэнне новага святара, а накіраваў «Нашу Ніву» звяртацца ў курыю.

Нагадаем, пра арышт Уладзіслава Лазара 26 ліпеня першым ускосна паведаміў Лукашэнка.

Па яго словах, супрацоўнік беларускіх спецслужбаў затрыманы за працу на замежныя дзяржавы праз прадстаўнікоў касцёла. Пазней стала вядома, што святара вінавацяць у перадачы грошай і матэрыяльных каштоўнасцей чалавеку, які абвінавачваецца ў шпіянажы на карысць іншай дзяржавы. Ён абвінавачваецца паводле п. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Яго крымінальная адказнасць вызначаецца п. 6 арт. 16 КК (садзейнічанне ў злачынстве), што прадугледжвае тэрмін пакарання ад 7 да 15 гадоў. Кс. У. Лазар ўтрымліваўся ў турме СІЗА КДБ у Мінску. 

Яго вызвалілі 3 снежня пад падпіску пра нявыезд. Але расследаванне працягваецца.

«Было прынята рашэнне, што падчас следства, якое яшчэ працягваецца, святар павінен знаходзіцца ў пастаянным месцы, маючы свабоду перамяшчэння і дзеяння, паводле вызначаных нормаў, з абавязкам штодзённай рэгістрацыі ў аддзяленні міліцыі», — пасля вызвалення паведаміла Апостальская Нунцыятура.

Нунцыятура і епіскапат захоўвалі маўчанне адносна гэтай далікатнай справы, нават не паінфармавалі, дзе знаходзіцца кс. Лазар. Але епіскапы раней заклікалі вернікаў маліцца за ксяндза Лазара ў нядзелю, што можна было расцаніць як перакананасць у яго невінаватасці.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

На кніжную выставу ў Мінск прыязджала Дар'я Данцова8

У Празе маштабныя пратэсты супраць урада11

Найбліжэйшая памочніца Эпштэйна аказалася дачкой расійскага чэкіста, занятага на дзяржаўных праектах у Іране6

У БДМУ адмяняюць платнае навучанне на дактароў18

Акцыі і канцэрты да Дня Волі ў розных краінах РАСКЛАД7

«Хачу хоць адзін прыпынак праехаць з вамі!» Студэнцкі хор выканаў у аўтобусе беларускую народную песню — людзі ў захапленні8

Адпачынак у В'етнаме за $500 у суткі. Беларусы расказалі, што расчаравала за такія грошы2

На «Полі цудаў» спелі песню пра тое, як класна жыць з адключаным інтэрнэтам9

Хто зможа двойчы зрабіць ЭКА бясплатна? Расказаў міністр аховы здароўя7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць