Грамадства1616

Больш за 26 000 чалавек падпісаліся супраць увядзення дзяржмытаў на аўто

У інтэрнэце набірае абароты збор подпісаў супраць увядзення ў Беларусі дзяржпошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху.

Пошліна ўстанаўліваецца праектам закона, які разглядаецца цяпер у парламенце. Мяркуецца, што яна будзе спаганяцца ўжо з 1 студзеня 2014 года адначасова з праходжаннем тэхагляду.

На пляцоўцы www.change.org, паводле звестак на 15 снежня, супраць увядзення дзяржпошліны выказалася ўжо больш як 26800 чалавек. Подпісы ставяцца пад лістом міністру фінансаў Андрэю Харкаўцу.

У пасланні гаворыцца: «У сувязі з тым, што ў акцыз кошту паліва ўжо закладзена сума адлічэнняў на рамонт дарог, лічым увядзенне новай пошліны немэтазгодным.

Гэты законапраект не ўлічвае той факт, што некаторыя аўтамабілісты выкарыстоўваюць транспарт у рэдкіх, выключных выпадках, ураўноўваючы іх з тымі, хто выкарыстоўвае аўтатранспарт пастаянна, а таксама ў камерцыйных мэтах.

Таксама гэты законапраект не ўлічвае той факт, што пры куплі аўтатранспарту, пры праходжанні ТА, прыйдзецца зноў плаціць пошліну, нягледзячы на тое, што папярэдні ўладальнік яе ўжо выплаціў».

Нагадаем, дзяржаўная пошліна за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху для большасці беларусаў можа скласці ад 3 да 10 базавых велічынь (адна базавая велічыня цяпер складае 130 тыс. рублёў).

Памер дзяржпошліны будзе залежаць ад дазволенай максімальнай масы транспартнага сродку, а таксама ад таго, хто з'яўляецца ўладальнікам.

Напрыклад, дзяржпошліна для фізічных асоб за легкавы аўтамабіль масай не больш як 1 т складзе тры базавыя велічыні (цяпер гэта 390 тыс. рублёў), больш за 1 т да 2 т — пяць базавых велічынь (650 тыс.), больш за 2 т да 3 т — сем базавых велічынь (910 тыс.), аўтамабіль больш як 3 т — 10 базавых велічынь (1,3 млн.), прычэп да легкавога аўтамабіля — адну базавую велічыню.

* * *
Адзначым, што анлайн-петыцыі падобнага выгляду ні да чаго не абавязваюць улады. Заканадаўства Беларусі прадугледжваюць калектыўныя звароты грамадзянаў, на якія чыноўнікі абавязаныя даваць адказ. А калі сабрана больш за 30 подпісаў, грамадзяне маюць права запатрабаваць сустрэчы з адпаведным чыноўнікам.

Каментары16

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока1

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Усе навіны →
Усе навіны

Турысты, якія захраслі ў ААЭ, вяртаюцца дадому: першы вывазны рэйс «Белавія» прызямліўся ў Мінску1

ЗША пачалі аперацыю супраць наркакартэляў у Эквадоры

Які памер пінжака правільны? Гід для мужчын3

Чаму пакаленне Z не ўмее працаваць у офісе14

Новым кіраўніком Ірана абралі сына забітага аяталы Хаменеі — іранскія эмігранцкія СМІ15

У Беразіне прачнуліся пчолы. Дзяўчынка, якая іх пабачыла, скарыла тыкток1

Беспілотнік атакаваў консульства ЗША ў Дубаі ВІДЭА

Трамп заявіў, што вайскоўцы ЗША могуць пачаць суправаджаць танкеры ў Армузскім праліве2

Каля берагоў Лівіі загарэўся расійскі танкер3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока1

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць