Аўто3131

Да 10 базавых: дэпутаты прынялі ў першым чытанні закон аб пошліне на аўто

Дэпутаты палаты прадстаўнікоў 12 снежня прынялі ў першым чытанні законапраект, які ўводзіць дзяржаўную пошліну за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху.

Як зазначыў міністр фінансаў Андрэй Харкавец, «нягледзячы на палярнасць меркаванняў наконт увядзення пошліны, варта прызнаць, што яна шырока прымяняецца ў свеце». Паводле яго слоў, пошліна будзе брацца з усіх уладальнікаў транспартных сродкаў, як фізічных, гэтак і юрыдычных асоб. Ільготы пры збіранні пошліны закрануць толькі спецыяльныя транспартныя сродкі для інвалідаў, МНС, хуткай дапамогі і грамадскага транспарту.

Велічыня пошліны будзе дыферэнцыяваная ў залежнасці ад віду і масы транспартнага сродку.

Яе памер складзе ад 3 да 25 базавых велічыняў, у тым ліку для фізічных асоб на легкавыя аўтамабілі — ад 3 да 10 базавых велічыняў.

Прадугледжана самастойная выплата пошліны да моманту праходжання тэхагляду.

Як паведаміў Харкавец, запланаваныя даходы ад збірання пошліны складуць 1,6 трлн. рублёў. Гэтыя сродкі будуць размеркаваныя пароўну паміж рэспубліканскім і мясцовым бюджэтамі і накіраваны на рамонт і будаўніцтва аўтадарог.

Законапраект «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці, падаткаабкладання і адміністрацыйнай адказнасці» таксама прадугледжвае: 

- захаванне дзейных ставак падаткаў на дададзены кошт і прыбытак; 

- адмену льготы па ПДК пры аказанні паслуг паштовай сувязі; 

- замену амартызацыйнай прэміі інвестыцыйным вылікам пры налічэнні падатку на прыбытак; 

- увядзенне асабовага парадку падаткаабкладання ў выглядзе адзінага падатку на пастаўлены ў абавязак даход для мікраарганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць па аказанні паслуг па тэхнічным абслугоўванні і рамонце аўтатранспартных сродкаў; 

- устанаўленне адміністрацыйнай адказнасці за несвоечасовую рэгістрацыю транспартнага сродку, а таксама непадаванне транспартнага сродку для дзяржаўнага тэхнічнага агляду ці кіраванне транспартным сродкам, які не прайшоў тэхагляд.

Каментары31

Цяпер чытаюць

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Усе навіны →
Усе навіны

Рэпер Пі Дзідзі атрымаў чатыры гады турмы1

На Данбасе ад удару дрона загінуў французскі журналіст

ХАМАС прыняў асноўныя палажэнні плана Трампа і пагадзіўся адпусціць усіх закладнікаў4

У аварыі ў Слуцкім раёне загінулі чатыры чалавекі з адной машыны2

«У Беларусі нават птушкі спешваюцца». Тыкток скарыла ВІДЭА вельмі ветлівай вароны3

У ЗША выпусцяць даляравую манету з выявай Трампа7

Праханаў напісаў кнігу пра Прыгожына і Пуціна, але ўлады яе не ацанілі20

У Клецкім раёне на Дажынкі зладзілі шэсце па вёсцы. Здалёк яно нагадвала пахавальную працэсію ВІДЭА6

Стала вядомай прычына, па якой забаранілі спектакль «Сёстры Грым» у сталічным Тэатры лялек5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць