Грамадства1515

Рэйтынг ВНУ Беларусі: БДУ — першы, Акадэмія пры прэзідэнце — сярод апошніх

У тройку лепшых увайшлі таксама БНТУ і БДУІР.

Мінадукацыі падрыхтавала рэйтынг беларускіх універсітэтаў. Пры ацэнцы ВНУ ўлічваліся сума балаў, набраных студэнтамі па ўсіх спецыяльнасцях, з улікам выканання кантрольных лічбаў прыёму, колькасць абітурыентаў, прынятых на бюджэтнае і платнае аддзяленне па пэўнай спецыяльнасці, прахадны бал па пэўнай спецыяльнасці для абітурыентаў, прынятых за кошт бюджэту і на ўмовах аплаты. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі.

Агулам у спіс увайшлі 48 універсітэтаў. Апошні ў рэйтынгу — прыватны Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут. Акадэмія кіравання пры прэзідэнце займае ў рэйтынгу 36-е месца. А альма-матэр кіраўніка краіны — Магілёўскі ўніверсітэт імя Куляшова — 20-е месца. 

Рэйтынг

1. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

2. Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт

3. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі

4. Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт

5. Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт

6. Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

7. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы

8. Віцебскі дзяржаўны ордэна дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт

9. Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны

10. Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

11. Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава

12. Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна

13. Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

14. Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт

15. Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт

16. Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт

17. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту

18. Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка

19. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў

20. Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова

21. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт

22. Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія

23. Беларуска-расійскі ўніверсітэт

24. Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт

25. Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт

26. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры

27. Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт

28. Віцебская ордэна «Знак пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны

29. Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В.Сухога

30. Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі

31. Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна

32. Міжнародны ўніверсітэт «МІПСА»

33. Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання

34. Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў

35. Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт А.Сахарава

36. Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

37. Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт

38. Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі

39. БІП — Інстытут правазнаўства

40. Мінскі інстытут кіравання

41. Мінскі дзяржаўны авіяцыйны каледж

42. Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва

43. Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці

44. Мінскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж

45. Інстытут сучасных ведаў

46. Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі

47. Прыватны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва

48. Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут 

Каментары15

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка21

Меркаванніабмяркоўвайце!21

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню ў гісторыі жанчына стала прэм'ерам Японіі5

Настаўніца ў Паўднёвай Карэі забіла васьмігадовую вучаніцу. Гэта трагедыя шакавала ўсю краіну5

Клуб з вёскі на 1500 чалавек упершыню стаў чэмпіёнам Швецыі па футболе2

«Работнікаў з Афрыкі адпраўляюць на кухню». Чым займаюцца працоўныя мігранты ў Беларусі і адкуль едуць?18

Трамп зноў заявіў, што Украіна можа выйграць у вайне. Але не думае, што выйграе12

ДАІ прапануе замяніць невялікія маршруткі аўтобусамі большай умяшчальнасці9

«Асноўны інструмент — генетычная экспертыза». У Следчым камітэце расказалі, як раскрываюць забойствы даўно мінулых гадоў3

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць32

У Віцебску ладзяць экскурсіі ў прапагандысцкі цэнтр расійскага мілітарызму ФОТАФАКТ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка21

Меркаванніабмяркоўвайце!21

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць