Літаратура99

Міхась Тычына: «Андрэй Федарэнка ўвайшоў у шэраг беларускіх класікаў»

Сёння выдатны беларускі пісьменнік Андрэй Федарэнка святкуе 50-годдзе. У чым адметнасць творчасці Андрэя Федарэнкі для беларускай літаратуры, спыталіся мы літаратуразнаўцу Міхася Тычыну.

Міхась Тычына: Мне здаецца, што Андрэй Федарэнка натуральным чынам увайшоў у шэраг беларускіх класікаў, у лік тых, каго мы прывыклі так называць. Жывых літаратараў рэдка так называюць, аднак Федарэнку можна лічыць класікам, які жыве і шмат працуе ў адзін з намі час. І тое, што ён робіць, выклікае ўвагу і павагу.

«НН»: З кім з замежных аўтараў вы бы параўналі спадара Андрэя?

МТ: Не ведаю наконт сучасных аўтараў, але бачу пэўныя паралелі з амерыканскімі класікамі, асабліва з Джонам Апдайкам, які ў раманах «Кентаўр» і «Ферма» вельмі добра адлюстраваў нацыянальную рэчаіснасць у яе побытавым плане.

Бадай што Федарэнка адзіны, хто цяпер апісвае штодзённую рэальнасць простых людзей з вёскі. Здавалася б, ён сам даўно жыве ў горадзе, аднак душой ён з гэтымі людзьмі, з іх болем і клопатам. Да таго ж, у кнігах Федарэнкі вельмі яскравыя «вылазкі» ў гісторыю, калі ён піша пра паўстанне Каліноўскага ці Слуцкае паўстанне – тэмы, якія дагэтуль выклікаюць спрэчкі.

«НН»: Ці змог бы спадар Андрэй, аўтар не мэйнстрымавы, знайсці сабе чытача ў Еўропе?

МТ: Тут трэба, каб знайшоўся добры перакладчык, а таксама чалавек у Еўропе, які жыве ў сусветным літаратурным кантэксце, які б сказаў спецыялістам: «Звярніце ўвагу на гэтага хлопца, на тое які ён еўрапейскі, наколькі ён цікавы». Насамрэч, тут вельмі шмат чыннікаў.

«НН»: Які лёс чакае кнігі Федарэнкі ў Беларусі?

МТ: Мне падаецца, што гэта лёс кніг Максіма Гарэцкага, да якога Федарэнка найбліжэйшы з усіх. Магчыма, гэта лёс кніг Івана Буніна, якога для сябе сёння адкрываюць нават фізікі, якія пішуць пра адронны калайдар і якія знаходзяць сугучнасць сваіх думак з выказваннямі Буніна.

«НН»: Калі абіраць пэўны твор Андрэя Федарэнкі, каб пасля выдаць яго ў перакладзе і вялікім накладам. Які б абралі вы і чаму?

МТ: Складанае пытанне. Магчыма, раман «Нічые», ягоны сюжэт з гісторыяй беларускага руху мог бы знайсці водгук у замежнікаў, якія маглі б правесці паралелі са сваёй гісторыяй, аднак пры гэтым убачыць тое выключнае і непадобнае, што ёсць у Беларусі.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць