Здарэнне адбылося 19 студзеня каля 22.00 у доме па вуліцы Нёманскай у Мінску, што ў мікрараёне Каменная Горка.
У кватэры на чацвёртым паверсе пражывае мужчына 1964 г.н., раней судзімы за разбой. У яго ў гасцях знаходзілася мінчанка 1993 года нараджэння. Абое не працуюць. У нейкі момант мужчына, які быў п'яны, выкінуў дзяўчыну з вакна.
Дзяўчына цудам выжыла, яна з чэрапна-мазгавой траўмай, пераломамі касцей тазу і перадплечча змешчана ў бальніцу.
Падазраваны затрыманы. Заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.14, 139 Крымінальнага кодэкса Беларусі (замах на забойства).
Каментары