Улада3838

35-гадовую Алену Агей прызначылі намесніцай кіраўніка Гродзеншчыны ФОТА

Сёння Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэнняў. У прыватнасці, з’явіліся новыя намеснікі старшыні Брэсцкага, Гродзенскага і Магілёўскага аблвыканкамаў.

Андрэй Клец, якога прызначылі намеснікам Канстанціна Сумара, да гэтага быў кіраўніком Ленінскага раёна Брэста. Клецу 41 год. Ён нарадзіўся ў Варонежскай вобласці (Расія), але рос у Кобрыне. Скончыў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію.

«Кіраўнік павінен валодаць добрай камунікабельнасцю, памяркоўна ставіцца да апанентаў, але пры гэтым не баяцца браць на сябе адказнасць за прынятыя рашэнні», — казаў у інтэрв’ю «Вечернему Бресту» Андрэй Клец.

Уладзімір Кісялёў стаў першым намеснікам кіраўніка Магілёўскага аблвыканкама. Да гэтага ён узначальваў Касцюковіцкі райвыканкам. А яшчэ раней быў дырэктарам «Беларускага цэментнага завода» (прычым, узначальваў прадпрыемства больш за 10 гадоў).

Алена Агей стала намесніцай старшыні Гродзенскага аблвыканкама. Ёй 35 гадоў. Для беларускіх чыноўнікаў гэта вельмі малады ўзрост. Яна родам з Горак. Там жа скончыла сельскагаспадарчую Акадэмію. Жыла ў Мастах, дзе ўзначальвала мясцовое камунальнае прадпрыемства меліяратыўных сістэм. Адтуль яе і перавялі ў Гродна.

Працавала на розных пасадах і абл- і райвыканкаме. Апошнім часам курыравала у гарвыканкаме пытанні эканомікі, гандлю, сферы паслуг, працы, занятасці, прыватызацыі і статыстыкі.

«Мне імпануе прынцып Хораса Флетчара, які калісьці сказаў: «Калі ласка, выпраўце ўмовы жыцця людзей - і людзі стануць лепшымі, каб быць годнымі гэтых умоваў», — некалі казала сп.Агей.

Звяртае на сябе ўвагу, што на сённяшні дзень Алена Агей –- адзіная жанчына сярод старшынь і іх намеснікаў у аблвыканкамах. У кожнага старшыні маецца па 5—6 намеснікаў, але жанчын на сёння ў кіраўніцтве абласцей не было зусім.

Каментары38

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу22

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

Беларускі хакеіст згуляе ў матчы зорак АХЛ

Відэа з тэгеранскага морга сведчаць пра вельмі жорсткае падаўленне пратэстаў у Іране33

Памятаеце фота, як сцюардэса «Белавія» адпачывала ў турбіне самалёта? Дзяўчына распавяла яго гісторыю

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ28

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць