Мова66

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за студзень — 3

Штотыдзень карэктарка «Нашай Нівы» запісвае тыповыя памылкі, якія яна выпраўляла ў артыкулах рэпарцёраў і пазаштатных аўтараў. Штосерады гэтую падборку яна рассылае супрацоўнікам.

Такім чынам мы стараемся ўзняць культуру мовы.

Праблема ў тым, што са школы і ўнівера людзі выходзяць з нетрывалымі ведамі беларускай. Да таго ж, дамінацыя расейскай мовы ў гарадскім асяроддзі, на радыё і ТВ блытае людзей. Даводзіцца ўвесь час нагадваць правілы.

Мы падумалі, што гэтыя памылкі могуць быць цікавыя і чытачам, якія вучаць мову ці любяць мову. Гэта ж тыповыя выпадкі.

Форма тлумачэння — мінімалістычная.

білборд (з англійскай мовы to bill – рэкламаваць, billboard – рэкламная дошка);

раўнд (пішам у кароткае, бо хоць слова і аднаскладовае, але сканчаецца не на у);

камфорту, маршруту, прадукту, транспартнага сродку (канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду, адзіночнага ліку ў родным склоне);

упрыгожанне (прадмет) – упрыгожванне (працэс);

наўрад ці (пішам асобна);

наверсе (прысл.) – на версе (наз.+прыназ.) (чаго?) каравая;

спячы, пячы пірог;

браджэнне (дз//дж: хадзіць — хаджэнне, брадзіць — браджэнне. ладзіць — ладжанне);

дзве гадзіны (з назоўнікамі жаночага роду спалучаецца лічэбнік дзве: два дні, але дзве хвіліны, двух дзён, але дзвюх хвілін);

двоеўладдзе (у складаных словах, другая частка якіх пачынаецца з ў, у першай частцы пішацца о);

мае дочкі, але ў мяне 2 (3, 4) дачкі (гэта перажытак старадаўняга граматычнага парнага ліку);

Іерусалімская царква;

Рымская Імперыя (усе знамянальныя словы ў афіцыйных назвах дзяржаў пішуцца з вялікай літары: Вялікае Княства Літоўскае);

Внедорожник (рас.) — уседарожнік (бел.) (добры неалагізм);

Первый блин комом (рас.). — першы блін сабаку (бел.);

Плыви, мой челн, по воле волн (рас.) — будзем жыць, як набяжыць, а памрэцца — усё мінецца (бел.)

Глядзі таксама

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за лістапад

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за снежань — 1

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за снежань — 2

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за студзень — 1

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за студзень — 2

Каментары6

Цяпер чытаюць

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці1

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве затрымалі грузавік, у якім расійскія нумары мяняліся на літоўскія адным націсканнем кнопкі2

У мінулым годзе эмігранты перавялі ў Беларусь амаль 160 мільёнаў даляраў4

У Літве недалёка ад мяжы з Беларуссю ўночы ўпаў і выбухнуў дрон

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра25

Чаму закрыўся гарналыжны комплекс «Лагойск»5

Больш за 70% людзей у Астраўцы не супраць, каб у іх зрабілі могільнік радыеактыўных адкідаў — дзяржаўныя апытанні12

Зацвердзілі новыя правілы бытавога абслугоўвання

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана ўжо 80 тысяч еўра5

Коўл: Канчатковага рашэння наконт запрашэння Лукашэнкі ў ЗША няма7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці1

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць