Мова55

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за студзень — 2

Штотыдзень карэктарка «Нашай Нівы» запісвае тыповыя памылкі, якія яна выпраўляла ў артыкулах рэпарцёраў і пазаштатных аўтараў. Штосерады гэтую падборку яна рассылае супрацоўнікам.

Такім чынам мы стараемся ўзняць культуру мовы.

Праблема ў тым, што са школы і ўнівера людзі выходзяць з нетрывалымі ведамі беларускай. Да таго ж, дамінацыя расейскай мовы ў гарадскім асяроддзі, на радыё і ТВ блытае людзей. Даводзіцца ўвесь час нагадваць правілы.

Мы падумалі, што гэтыя памылкі могуць быць цікавыя і чытачам, якія вучаць мову ці любяць мову. Гэта ж тыповыя выпадкі.

Форма тлумачэння — мінімалістычная.

мізэрны, але мізар (націскное э не пад націскам пераходзіць у а);

дэзерцір (перад суфіксамі -ін-, -ір-, -ёр-, -еец- у запазычаных словах пішацца дз, ц: камандзір, гвардзеец, бернардзінец, каранцін);

са Жлобіна (прыназоўнік са пішацца перад збегам зычных, калі першы з іх шыпячы (ж, ш, дж, ч) або свісцячы (з, с, дз, ц): лопнуць са смеху, прыйсці са школы);

прэстыжу, руху (канчаткі роднага склону адзіночнага ліку назоўнікаў мучынскага роду, якія абазначаюць абстрактныя паняцці);

нанава або нанова (і той, і той варыянт магчымыя, але няправільна казаць занава);

изжога (рас.) — пякотка, печая (бел.) Але калі па-расейску скажуць «у меня изжога», то па-беларуску хутчэй ужывуць дзеяслоў «у мяне пячэ», «у мяне ў страўніку пячэ»;

клин клином вышибают (рас.) — клін клінам выбіваюць (бел.);

шмат грошай (калі маецца на ўвазе грашовыя сродкі), але пяць грошаў (калі маюцца на ўвазе манеткі).

 

 Глядзі таксама Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за лістапад

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за снежань — 1

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за снежань — 2

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за студзень — 1

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было9

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пашыраць і падоўжаць некалькі вуліц

Расійскі дрон прыляцеў у жылы дом у самым цэнтры Львова ВІДЭА1

«Дома не будзе ўжо. Усё». Стала вядома, што за выбух адбыўся ў вёсцы пад Гроднам

У Кітаі пачалі барацьбу за маральнасць, у выніку мы можам купляць выдатнае віно танней5

Першы раз у гісторыі: у Крыме ўкраінцы знішчылі расійскую пускавую ўстаноўку і дзве гіпергукавыя ракеты2

У вёсцы пад Гроднам адбыўся моцны выбух у чатырохкватэрным доме ВІДЭА

Сталіністу з Брэста забаранілі згадваць Лукашэнку на экскурсіях3

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча12

Наўседа сказаў, што Коўл пытаўся ў яго пра магчымасць аднаўлення палітычнага дыялогу з Мінскам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было9

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць