Улада3232

Ці мусіць Дзяніс Дзянісаў вяртаць грошы, атрыманыя для закладу?

Прэтэнзіі да былога палітвязьня мае Жана Ямайкіна, каардынатарка кампаніі «Падары свабоду палітвязьню».

Прэтэнзіі да былога палітвязьня мае Жана Ямайкіна, каардынатарка кампаніі «Падары свабоду палітвязьню».

Нагадаем, што неабходную суму сябры і знаёмыя Дз. Дзянісава зьбіралі на працягу некалькіх тыдняў. У выніку актывіста незарэгістраванага руху «Бунт» у красавіку, выпусьцілі пад заклад.

Потым паўстала пытаньне вяртаньня грошай ахвярадаўцам. Спн. Ямайкіна, якая займалася зборам сродкаў, пачала турбаваць Дзянісава, доўгі час не магла зь ім убачыцца. Напрыканцы жніўня яна ўрэшце зьвязалася зь Дзянісам. Высьветлілася, што Дзяніс заклад забраў, але... быў абрабаваны невядомымі. «Учора я іх атрымаў, але пакуль ішоў дамоў, на мяне напалі трое, зьбілі і адабралі грошы», — перадае словы Дзянісава Жана. Паводле яго словаў, піша дзяўчына, Дзянісаў быў адзін, у міліцыю не зьвяртаўся, бо палічыў гэта марнай справай — нібыта не запомніў у цемры твараў нападнікаў.

ХАЙ ЛЮДЗІ ЎБАЧАЦЬ ВАШЫМІ ВАЧЫМА: зьмясьціце на nn.by Вашы фоты і паведамленьні: [email protected], 29-707-73-29, 29-613-32-32, 17-284-73-29.

«Мне не хапіла ні фізычных, не душэўных сілаў правяраць ягоныя словы» — кажа Жанна. Яна нават не зьвярталася да сваякоў Дзяніса. Ж. Ямайкіна не выключае магчымасьці нападу на Дзяніса, але й ня надта яму давярае і прыводзіць наступны аргумэнт: «Пасьля той сустрэчы я даведалася ад людзей, што ахвяравалі сродкі, наступнае: на пытаньне, ці можа Дзяніс вярнуць грошы, той адказваў — грошы ў Ямайкінай і яна іх ужо раздае».

Паводле яе зьвестак, Дз. Дзянісаў цяпер у Польшчы, дзе вучыцца па праграме Каліноўскага і нават «прэтэндуе на лідэрства ў адной з моладзевых арганізацыяў».

Варта нагадаць, што гэта ня першая гісторыя, зьвязаная зь Дзянісавым. У ліпені 2006 г. у Інтэрнэце зьявілася інфармацыя пра выкраданьне Дзяніса. Яго нібыта затрымалі невядомыя і вывезьлі на тэрыторыю Расеі. Уся інфармацыя пра тое выкраданьне грунтавалася на словах самога затрыманага, бо сьведкаў здарэньня нібыта не было. Але ў праўдзівасьці гісторыі тады сумняваўся нават шмат хто з паплечнікаў Дзянісава.

Каментары32

Цяпер чытаюць

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома7

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску назіралі прыгожы захад сонца ФОТЫ5

«Вядучы дрэнна выказваецца пра краіну». У Гродне праз данос закрыўся папулярны квіз6

Кавярня «Маркс», з якой выгналі мастачку, выбачылася. Цяпер абаронцы кафэ пакрыўдзіліся і заклікаюць да яго кэнсэлінгу13

Па крымінальнай справе асудзілі Кацярыну Жаўтаногу, адвакатку Сцяпана Латыпава7

Польшча да 2027 года падрыхтуе 400 тысяч рэзервістаў5

Шрайбман: Мне шкада Пратасевіча, хоць я быў вымушаны з'ехаць з краіны з-за таго, што ён нагаварыў па тэлебачанні11

Беларускі грыбнік знайшоў у лесе незвычайныя баравікі1

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць12

Выходзіць кіно пра беларусак у палітыцы. Адна з галоўных гераінь — Святлана Ціханоўская14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома7

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць