Грамадства

У сеціве зьявіўся ліст ад імя Дзяніса Дзянісава з гісторыяй ягонага зьнікненьня

Сёньня ў адным з блоґаў у сеціве зьявіўся ліст ад імя Дзяніса Дзянісава, дзе распавядаецца гісторыя зьнікненьня і зьяўленьня моладзевага актывіста.

Як мы паведамляліраней, 22 ліпеня быў зьнік актывіст АГП і абаронца намётавага гарадку Дзяніс Дзянісаў. Ён знайшоўся толькі праз 2 дні: паведаміў, што яго зьбілі невядомыя, выкралі й вывезьлі ў Расію. Там ён, зь ягоных словаў, змог ад іх зьбегчы.

Сёньня ў адным з блоґаў у сеціве зьявіўся ліст ад імя Дзяніса Дзянісава, дзе распавядаецца гісторыя зьнікненьня і зьяўленьня моладзевага актывіста. У прыватнасьці сьцьвярджаецца, што 22 ліпеня за Дзянісам адкрыта сачылі ўвесь дзень ад 11-й гадзіны. Увечары, недзе а 20-й яго схапілі тры чалавекі, закінулі ў мікрааўтобус, ударылі па галаве і нырках, а пасьля гадзінаў 8-10 везьлі ў невядомым кірунку. У часе аднаго з прыпынкаў Дзянісава на доўгі час пакінулі аднаго ў машыне зь незамкнутымі дзьвярыма, і той уцёк. Цёразь лес ён выйшаў на трасу, даехаў аўтастопам да мястэчка Лугі, адтуль электрычкамі да Масквы, і нарэшце – вярнуўся ў Беларусь.

Аўтар допісу тлумачыць гэтыя падзеі «проста спробай напужаць».

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку56

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

«Засраны ўвесь лес, такой колькасці «мін» ніколі не бачыў». Спартыўны каментатар расказаў, як два дні стаяў на латвійска-беларускай мяжы14

Аднаго з лідараў страйкама «Беларуськалія» змясцілі ў іміграцыйную турму ЗША17

У Гродне падлетак праглынуў вялікую костачку ад нектарына. Дактарам давялося пакарпець5

У тыктоку паказалі, як вырабляюць бабруйскі зефір ручной работы. Людзі здзівіліся7

Для беларускага рубля прыдумаюць новы графічны знак26

У БРСМ паставілі новага лідара9

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады3

Чэмпіёнка па тайскім боксе перабіла тату з тварам Лукашэнкі ў сябе на назе7

ААН апраўдваецца — Белы дом западозрыў арганізацыю ў сабатажы праз праблемы падчас выступу Трампа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку56

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць