З уладальнікамі мінскага рок-бара не працягнулі дамову арэнды.
Як паведаміла арт-дырэктарка «Крылаў» Вера Сяўкоўская, установа спыняе сваю дзейнасць.
«Афіцыйная прычына: у ДК МТЗ, дзе месціцца наш бар, пачынаецца капрамонт, таму з намі не працягнулі дамовы», — кажа Вера. Але сапраўднай прычынай, на думку арт-дырэктаркі, можа быць тое, што кіраўніцтву ДК МТЗ не надта падабалася такое суседства. У бары пастаянна праводзіліся канцэрты беларускіх выканаўцаў. Тут гралі ў тым ліку гурт N.R.M., Кася Камоцкая, Аляксандар Памідораў, Тацяна Беланогая. «Крылы» ладзілі свае музычныя праекты, сярод якіх «Рок-Акадэмія», «Адкрыты мікрафон», у межах якога маглі выступіць маладыя гурты.
Апошняя вечарына ў рок-бары адбудзецца 29 студзеня.
«Крылы» праіснавалі роўна год. Адкрыццё адбылося ў студзені 2013. Цяпер кіраўніцтва ўстановы шукае новае месца, каб працягнуць сваю дзейнасць.
Каментары