Грамадства1111

У гродзенскім Фарным касцёле адбылося біскупскае пасвячэнне ксяндза Юзафа Станеўскага

1 лютага ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ксёндз прэлат Юзаф Станеўскі, шматгадовы рэктар і выхавацель Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, прыняў біскупскае пасвячэнне.

Галоўным пасвячаючым быў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, асістуючымі — Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

Усё жыццё біскупа Юзафа Станеўскага было звязана з Гродзеншчынай. Ён нарадзіўся ў Заневічах недалёка ад Гродна, вывучаў філафосію і тэалогію ў гродзенскай семінарыі, дзе пазней быў рэктарам, выконваў розныя функцыі ў мясцовым Касцёле. На працягу гадоў займаўся фармацыяй новых пакаленняў духавенства і дапамагаў многім маладым людзям у адкрыцці шляху да Хрыстовага святарства.

З гэтага часу ён будзе падтрымліваць у пастырскім служэнні біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча як дапаможны біскуп дыяцэзіі. Як сказаў біскуп Кашкевіч у гаміліі падчас Імшы з удзяленнем пасвячэння,

«Святы Айцец, намінуючы біскупа Юзафа, сына гродзенскай зямлі, прагне даць нашаму мясцоваму Касцёлу добрага пастыра, які ведае сваю аўчарню, яе клопаты і патрэбы, ведае, чым яна жыве, чаго прагне і чакае».

Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, усе біскупы Беларусі, Мітрапаліт Віленскі (Літва) арцыбіскуп Гінтарас Грушас, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Сабралося духавенства з усёй краіны, шматлікія вернікі дыяцэзіі, госці з Германіі, Польшчы, Украіны, Грузіі, Расіі, Літвы, святары Праваслаўнай Царквы, якія прадстаўлялі епіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія, пастар Евангелічна-лютэранскай супольнасці ў Гродне Уладзімір Татарнікаў. Прысутнічалі прадстаўнікі мясцовых уладаў і дыпламатычнага корпусу. 

Каментары11

Цяпер чытаюць

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць